Кампаніла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
JAnDbot (размовы | уклад)
др r2.5.4) (робат выняў: tr:Campanile
Радок 30: Радок 30:
[[sk:Kampanila]]
[[sk:Kampanila]]
[[sv:Kampanil]]
[[sv:Kampanil]]
[[tr:Campanile]]
[[uk:Кампаніла]]
[[uk:Кампаніла]]

Версія ад 11:06, 7 сакавіка 2012

Кампаніла Джота пры саборы Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ

Кампані́ла (італ.: campanile – «званіца») — у італьянскай архітэктуры Сярэднявечча і Адраджэння квадратная (радзей круглая) у заснаванні званіца, якая стаіць як правіла асобна ад асноўнага будынка храма. Правобразам кампанілы паслужылі сярэднявечныя гарадскія вежы. Кампанілы мелі ў вышыню 4, 5 і больш паверхаў; пры гэтым вышыня паверхаў, а таксама велічыня або колькасць аконных праёмаў звычайна ўзрасталі знізу ўгару (ніжнія паверхі часта наогул былі глухімі), што стварала своеасаблівы эфект накіраванасці ўвысь.

Кампаніла сабора Святога Марка ў Венецыі

Найбольш вядомай кампанілай з'яўляецца круглая ў плане Пізанская вежа. Таксама добра вядомая кампаніла Сабора св. Марка ў Венецыі. Кампанілы пабудаваны побач са шматлікімі цэрквамі Равены. Як прыклад кампанілы можна разглядаць гадзіннікавую вежу будынка Парламента ў Лондане, (знакаміты Біг Бен), аформленую ў стылі віктарыянскай готыкі. У XX стагоддзі некалькі неагатычных кампаніл было збудавана ў ЗША і Аўстраліі, пераважна на тэрыторыі ўніверсітэцкіх кампусаў.

Спасылкі