Лівія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: kl:Libya
Радок 213: Радок 213:
[[kg:Libia]]
[[kg:Libia]]
[[kk:Ливия]]
[[kk:Ливия]]
[[kl:Libya]]
[[kn:ಲಿಬ್ಯಾ]]
[[kn:ಲಿಬ್ಯಾ]]
[[ko:리비아]]
[[ko:리비아]]

Версія ад 22:17, 11 сакавіка 2012

Лівійская Рэспубліка
араб. ‏ليبيا ‎‎
Герб Лівіі
Сцяг Лівіі Герб Лівіі
Дэвіз: «Свабода, справядлівасць, дэмакратыя»
Гімн: «Лівія, Лівія, Лівія»
Дата незалежнасці 24 снежня 1951 (ад Італіі)
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Трыпалі
Найбуйнейшыя гарады Трыпалі, Бенгазі, Місурата
Форма кіравання Часовы ўрад
Старшыня ПНС
Лівійскай Рэспублікі
Прэм'ер-міністр ПНС
Лівійскай Рэспублікі
Мустафа Мухамад
Абд-аль-Джаліль

Абдэль Рахім аль-Кіб
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
16-я ў свеце
1 759 540 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

6 365 563 чал. (104-я)
3,2 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$88.133 млрд.  (55-ы)
$14 192
ІРЧП (2011) 0.760 (выш.) (64-ы)
Валюта Лівійскі дынар (LYD, код 434)
Інтэрнэт-дамен .ly
Код ISO (Alpha-2) LY
Код ISO (Alpha-3) LBY
Код МАК LBA
Тэлефонны код +218
Часавыя паясы +2

Лівія — арабская дзяржава на поўначы Афрыкі. На захадзе мяжуе з Алжырам, на паўночным захадзе з Тунісам, на поўдні з Чадам і Нігерам, на ўсходзе з Егіптам. На поўначы амываецца водамі Міжземнага мора, агульная працягласць міжземнаморскага ўзбярэжжа — 1860 км. Тэрыторыя — 1,76 млн км² (85 % прыходзіцца на пустыню). Сталіца — Трыпалі.

Прырода

98% тэрыторыі краіны займаюць пустыні і паўпустыні — асобныя часткі Сахары. На паўночным захадзе і паўночным усходзе ўздоўж узбярэжжа цягнецца нізінная паласа з перарывістым поясам аазісаў (Гадамес і інш.). На захадзе — вапняковае плато Эль-Хамра (выш. да 960 м), на поўдні — адгор'і Тыбесты (г. Бетэ, 2286 м), паміж імі — шырокія пясчаныя катлавіны Ідэхан-Убары і Ідэхан-Мурзук, на ўсходзе — Лівійская пустыня, на паўночным усходзе — плато Эль-Ахдар (выш. да 878 м). У Лівіі вялікія запасы нафты (1-е месца ў Афпыцы), ёсць прыродны газ, фасфарыты, калійная соль, жалезная руда.

Клімат пустынны трапічны, на поўначы пераходны да міжземнаморскага, сухі, з рэзкімі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі тэмпературы. Сярэдняя тэмпература студзеня на поўначы 11-12°С, на поўдні 15-18°С, ліпеня адпаведна 27-29 і 32-35°С. За год выпадае менш за 50 мм ападкаў, на плато Эль-Ахдар — каля 500 мм ападкаў, у раёне г. Трыпалі — каля 300 мм.

Рэк няма. У асобных раёнах ёсць запасы падземных і артэзіянскіх вод.

91% тэрыторыі займаюць голыя пяскі і камяністыя грунты. Месцамі сухалюбныя хмызнякі і злакі. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены пераважна паўзунамі (змеі, яшчаркі), з млекакормячых — грызунамі, драпежнікамі (шакалы, гіены, ліс-фенек), парнакапытнымі (антылопы); шматлікія насякомыя і павукападобныя.

Нацыянальны парк Куф, некалькі прыродных паркаў.

Гісторыя

Да 1911 Лівія ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, з 1911 па 1942 з'яўлялася італьянскай калоніяй, у 1943 у выніку разгрому войскаў італа-германскай кааліцыі была акупіраваная Вялікабрытаніяй і Францыяй. 24 снежня 1951 у адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН (1949) Лівія абвешчаная незалежнай суверэннай дзяржавай — Злучаным Каралеўствам Лівіі на чале з каралём Ідрысам I. 1 верасня 1969 група нацыяналістычна настроеных афіцэраў лівійскага войска на чале з М. Кадафі, якія ўваходзілі ў «Рух свабодных афіцэраў юніяністаў-сацыялістаў», звергла манархічны рэжым і абвясціла Лівійскую Арабскую Рэспубліку (ЛАР). У сакавіку 1977 была прынятая «Дэкларацыя аб устанаўленні ўлады народа», якая абвясціла аб стварэнні ў краіне «джамахірыі» (дзяржава народных мас). У лютым 2011 ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі антыўрадавыя мітынгі, жорстка падаўленыя ўладамі, у Лівіі пачалася грамадзянская вайна. У канцы сакавіка 2011 пачалася санкцыянаваная ААН ваенная аперацыя пад кантролем сіл НАТА. 21 жніўня лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі. 20 кастрычніка М. Кадафі быў забіты.

Насельніцтва

Насельніцтва — 6 млн чал. (арабы — 98 %, ёсць таксама берберы, тубу і хаўса). Афіцыйная мова — арабская. Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку, аснова заканадаўства — шарыят. Нацыянальнае свята — Дзень рэвалюцыі 1 верасня (1969).

Буйныя гарады — Трыпалі (1,75 млн чал.), Бенгазі, Тобрук, Місурата, Аль-Байда.

Эканоміка

Грашовая адзінка — лівійскі дынар (роўны 1000 дырхамам) — 0,76 дол. ЗША (сак. 2009).

Па выведаных запасах нафты (ацэньваюцца ў 39,1 млрд бар.) Лівія займае 1-е месца ў Афрыцы і 5-е сярод удзельнікаў ОПЕК (пасля Саудаўскай Аравіі, Ірака, Кувейта і ААЭ). Маюцца буйныя запасы прыроднага газу (1,43 трлн куб. м., 3-е месца ў Афрыцы).

Асноўныя галіны эканомікі — нафтагазаздабыча, нафтагазаперапрацоўчая і нафтахімічная галіны прамысловасці, на долю якіх прыходзіцца 95 % паступленняў ад экспарту. Лёгкая прамысловасць прадстаўленая ў асноўным невялікімі прадпрыемствамі па вытворчасці тканак, пашыву вопраткі і абутку, вырабу скур. Харчовая галіна развітая адносна слаба.

Па выніках 2008 ВУП вырас на 7,3 % (да 77,3 млрд дол.). Золатавалютныя рэзервы, па ацэнках экспертаў, павялічыліся да 89 млрд дол.

Па ўзроўні прыбытку на душу насельніцтва (больш 6 тыс. дол. у год) Лівія займае адно з першых месцаў у Афрыцы.

Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Лівіі: Італія, Германія, ЗША і Іспанія. Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2008 склала 89,9 млрд дол. (экспарт — 69,3 млрд.). Аснову экспарту складае нафта, прадукты нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі. Асноўныя артыкулы імпарту — легкавыя машыны, станкі, нафтаабсталяванне, трубы, электраабсталяванне, піламатэрыялы і іншыя будматэрыялы, прамысловыя і харчовыя тавары, розныя гатовыя вырабы, а таксама хімічныя і сыравінныя тавары.

Унутраная палітыка

Дзяржаўны лад Лівіі быў вызначаны артыкуламі «трэцяй сусветнай тэорыі» М. Каддафі, яе сутнасць складаецца ў рэалізацыі прынцыпу «прамога народаўладдзя», т.б. непасрэднага ўдзелу народных мас у кіраванні краінай без такіх інстытутаў, як прэзідэнт, парламент, урад і партыі, якія ў ВСНЛАД афіцыйна скасаваныя.

Лівія падзеленая на 26 буйных адміністрацыйных адзінак — шаабій (правінцый), якія ў сваю чаргу падзленыя на 378 камун (махаллі), кіраваных праз першасныя народныя зборы і народныя камітэты.

Кіраўнік дзяржавы — М. Кадафі. Фармальна ён не займае дзяржаўных пасад, застаючыся толькі Вярхоўным Галоўнакамандуючым сіламі ўзброенага народу (УС ВСНЛАД). Яго юрыдычны статус вызначаецца Хартыяй рэвалюцыйнай законнасці (зацверджаная на надзвычайнай сесіі ВНК у сакавіку 1990), паводле якой М. Каддафі — «кіраўнік рэвалюцыі» і «крыніца рэвалюцыйнай законнасці».

Функцыі ўраду выконвае Вышэйшы народны камітэт (ВНК) на чале з сакратаром (з сакавіка 2006 — Аль-Багдадзі Алі Аль-Махмудзі), а міністэрстваў — галоўныя народныя камітэты (ГНК), куды ўваходзяць прадстаўнікі мясцовых народных камітэтаў, адказныя за дадзеную галіну на ўзроўні камуны. Сакратар Галоўнага народнага камітэта па знешніх сувязях і міжнароднаму супрацоўніцтву з сакавіка 2000 — Абдурахман Мухамед Шалькам.

Заканадаўчую ўлада прадстаўляе Усеагульны народны кангрэс (УНК), сесіі якога склікаюцца раз у год. Стала дзеючы орган УНК — Генеральны сакратарыят (з 2000 яго сакратар — Міфтах Мухамед Куэйба).

Знешняя палітыка

Лівія з'яўляецца членам большасці буйных міжнародных арганізацый — ААН, ЛАД, Афрыканскага Саюзу, АІК, РН, а таксама старшынёй Саюзу Арабскага Магрыба і членам патраніруемай ёю Супольнасці Сахара-Сахельскіх дзяржаў. У ліпені 2004 СГА прыняла рашэнне пачаць афіцыйныя перамовы аб уступленні ў яе Лівіі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Прошин Н. И., Рощин М. Ю., Смирнова, Г. И. Ливия. — В кн.: Новейшая история арабских стран Африки, 1917—1987. М., 1990

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa