ФІФА: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др кат. |
tagged non-categorized. |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
ФІФА перастала быць выключна ўнутрыеўрапейскай арганізацыяй з прыняццем у яе шэрагі Асацыяцыі футбола ПАР у 1909, Асацыяцыі футбола Аргенціны ў 1912 і Федэрацыі футбола ЗША ў 1913 годзе. |
ФІФА перастала быць выключна ўнутрыеўрапейскай арганізацыяй з прыняццем у яе шэрагі Асацыяцыі футбола ПАР у 1909, Асацыяцыі футбола Аргенціны ў 1912 і Федэрацыі футбола ЗША ў 1913 годзе. |
||
{{Няма катэгорый}} |
|||
[[Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі]] |
[[Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі]] |
Версія ад 10:53, 12 сакавіка 2012
Міжнародная футбольная федэрацыя (англ.: association football); скар. FIFA, у беларускай транслітарацыі ФІФА) — структура, якая кіруе ўсім сусветным футболам. Штаб-кватэра ФІФА знаходзіцца ў швейцарскім горадзе Цюрыху. На дадзены момант прэзідэнтам ФІФА з'яўляецца Зеп Блатэр. Пад эгідай ФІФА праходзяць усе футбольныя турніры сусветнага маштабу, у ліку якіх чэмпіянат свету ФІФА, аналагічны турнір сярод жанчын, моладзевыя і юнацкія турніры, Кубак канфедэрацый і клубны чэмпіянат свету.
Гісторыя
Неабходнасць у стварэнні адзінай арганізацыі для кіравання ўсім сусветным футболам стала відавочнай у пачатку XX стагоддзя з павелічэннем колькасці і папулярнасці міжнародных футбольных спаборніцтваў. Першапачаткова працэс праходзіў пад кіраўніцтвам Футбольнай асацыяцыі Англіі, але ў выніку заснаваць ФІФА выпала на долю сямі іншых еўрапейскіх краін. ФІФА была заснавана ў Парыжы 21 мая 1904 года; менавіта месца заснавання стала прычынай таго, што ў агульнапрынятых поўнай і скарочанай назвах выкарыстоўваецца французская мова. Першым прэзідэнтам ФІФА быў Рабер Герэн.
Першыя спаборніцтвы пад эгідай ФІФА былі праведзены ў 1906 годзе - зрэшты, асаблівага поспеху ў арганізацыі спаборніцтваў ФІФА адразу не дасягнула. Гэты факт, у спалучэнні з шэрагам эканамічных фактараў, прывёў да замены Герэна на пасадзе прэзідэнта Дэніэлам Вулфалам з Англіі, якая да гэтага моманту ўжо была членам асацыяцыі. Наступнае спаборніцтва пад эгідай ФІФА - футбольны турнір на лонданскіх Алімпійскіх гульнях 1908 - было больш паспяховым, хоць і ўзніклі некаторыя праблемы, звязаныя з удзелам у Алімпійскіх гульнях прафесійных футбалістаў.
ФІФА перастала быць выключна ўнутрыеўрапейскай арганізацыяй з прыняццем у яе шэрагі Асацыяцыі футбола ПАР у 1909, Асацыяцыі футбола Аргенціны ў 1912 і Федэрацыі футбола ЗША ў 1913 годзе.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |