Ян Пятроўскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Літаратура |
др →Літаратура |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
** Веснік БДУ. 1997. № 1. |
** Веснік БДУ. 1997. № 1. |
||
* Чыгрын С. Любіў Беларусь і філасофію // Ніва № 1 (2538), 2 студзеня 2005 г. |
* Чыгрын С. Любіў Беларусь і філасофію // Ніва № 1 (2538), 2 студзеня 2005 г. |
||
* Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001. |
|||
{{DEFAULTSORT:Пятроўскі Ян}} |
{{DEFAULTSORT:Пятроўскі Ян}} |
Версія ад 23:03, 12 сакавіка 2012
Ян ПЯТРОЎСКІ (27 студзеня 1905, Слуцк, Мінская губерня — 2002) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, публіцыст, выдавец, рэдактар, пісьменнік і перакладчык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў беларускай мяшчанскай сям'і Дзям'яна і Юстыны Пятроўскіх. У 1919 разам з маці і сёстрамі са Слуцка выехаў у Вільню, дзе і застаўся. З 1920-х звязаны з беларускім культурна-грамадскім рухам Заходняй Беларусі. Падтрымліваў кантакты з вучнёўскай моладдзю Віленскай беларускай гімназіі. Прыхільнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Быў знаёмы з многімі дзеячамі заходнебеларускай культуры. У 1927—1928 гг. хацеў выехаць у БССР, аднак перадумаў. Служыў у Войску Польскім, дзе пазнаёміўся з сябрамі метадысцкай царквы. У канцы 1920-х стаў сябрам пратэстанцкага брацтва. Вучыўся ў біблейскай школе метадыстаў у Кларысава. З 1932 жыў і быў прапаведнікам у Дзярэчыне. У 1935 ініцыяваў выданне, а затым быў выдаўцом і рэдактарам беларускамоўнага пратэстанцкага грамадска-рэлігійнага і літаратурнага часопіса «Сьветач Хрыстусовае навукі».
У канцы 2-й сусветнай вайны выехаў у Аўстрыю. З 1953 г. жыве ў ЗША. У эміграцыі ўзнавіў выданне евангельска-баптысцкага часопіса «Сьветач Хрыстовае навукі». У 1976 годзе разам з жонкай Аліцыяй ў г. Гейнсвіл (штат Фларыда) заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд з мэтай дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы. Адзін з пачынальнікаў беларускага евангельска-баптысцкага руху ў ЗША.
Пераклаў на беларускую мову і выдаў 7 тамоў выбраных твораў старажытнагрэчаскага філосафа Платона. Падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік». Таксама аўтар беларускіх перакладаў Марка Аўрэлія, Карла Вільгельма фон Гумбальта. Аўтар «Мемуараў» (т. 1-3, Гейнсвіл, 1983—1997).
Літаратура
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- LCVA, ф. 51, воп. 7, спр. 746;
- Кіпель В.;
- Пятроўскі Я.;
- Веснік БДУ. 1997. № 1.
- Чыгрын С. Любіў Беларусь і філасофію // Ніва № 1 (2538), 2 студзеня 2005 г.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.