Аляксей Пятровіч (сын Пятра I): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14: Радок 14:




[[Катэгорыя:Раманавы]]
[[Катэгорыя:Род Раманавых]]
[[Катэгорыя:Персаналіі па алфавіту]]
[[Катэгорыя:Персаналіі па алфавіту]]



Версія ад 19:34, 17 снежня 2007

Партрэт Аляксея Пятровіча. Таннауэр І.Г., 1-а пал. 1710-х гг.

Шаблон:Вызнч (16901718), царэвіч, спадчыннік расійскага прастолу, старэйшы сын Пятра I і яго першай жонкі Еўдакіі Лапухінай.

Быў жанаты на прынцэсе Сафіі-Шарлоце Брауншвейг-Вольфенбітэльскай, сястры Лізаветы, жонкі імператара Карла VI. Дзеці — Наталля (1714—28) і Пётр (1715—1730), які заняў трон як імператар Пётр II.

У 1717 Аляксей без ведама бацькі ездзіў у Вену і Італію і вёў там сепаратныя перамовы з еўрапейскімі кіраўнікамі. За гэтую дзейнасць і процідзеянне новаўвядзенням бацькі быў пазбаўлены правы на прастоланаследдзе (люты 1718), а праз некалькі месяцаў адданы суду і асуджаны на смерць.

Памёр у Петрапаўлаўскай крэпасці 26 чэрвеня 1718 г., паводле афіцыйнай версіі, ад удару. У XIX стагоддзі былі выяўленыя дакументы, паводле якіх царэвіча незадоўга да смерці (ужо пасля вынясення прысуду) катавалі, і гэтае мука магла стаць непасрэдным чыннікам яго смерці. Існуюць дадзеныя, паводле якіх Аляксей быў таемна забіты ў турэмнай камеры па загадзе Пятра, але яны моцна супярэчаць адзін аднаму ў дэталях; існуючае «пісьмо А. І. Румянцава Тацішчаву (або Цітову)» з апісаннем забойства Аляксея — не выключана, што падробка XIX ст.

Спасылкі