Камсамольская праўда: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат змяніў: it:Komsomol'skaja Pravda |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: af:Komsomolskaja Prawda |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]] |
||
[[af:Komsomolskaja Prawda]] |
|||
[[be-x-old:Комсомольская Правда]] |
[[be-x-old:Комсомольская Правда]] |
||
[[cs:Komsomolskaja pravda]] |
[[cs:Komsomolskaja pravda]] |
Версія ад 23:33, 16 сакавіка 2012
«Комсомольская Правда» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Комсомольская правда |
Тып | штодзённая |
Фармат | А3 |
Выдавец | ЗАТ «Издательский дом „Комсомольская правда“» |
Краіна | |
Рэдактар | Уладзімір Сунгоркін («КП»)/Марыя Стацэнка («КП в Белоруссии») |
Заснавана | 24 мая 1925[2] |
Мова | руская |
Кошт | вольны |
Галоўны офіс | |
Тыраж | 655 000[3][4] |
ISSN | 0233-433X і 1563-6372 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | kp.by («КП в Белоруссии») |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Комсомо́льская Пра́вда» (бел.: Камсамольская Праўда) — штодзённая газета, заснаваная 13 сакавіка 1925 году. У савецкі перыяд — орган ЦК ВЛКСМ.
Гісторыя
Створаная ў адпаведнасці з рашэннем XIII з'езду РКП (б). Першы нумар газеты выйшаў 24 траўня 1925 году накладам 31 тыс. асобнікаў.
Газета першапачаткова арыентавалася на моладзевую аўдыторыю, таму ў ёй было шмат навукова-папулярных і прыгодніцкіх артыкулаў. У 1960—1970-х гадах у ёй працавалі такія журналісты як Галаванаў і Пяскоў. З пачаткам перабудовы ў газеце пачалі з'яўляцца сацыяльна-крытычныя артыкулы, якія яшчэ больш падвысілі папулярнасць газеты. У канцы 1980-х гадоў яе наклад дасягаў 20 млн асобнікаў.
З 1 снежня 1990 году «Камсамольская праўда» перастала быць органам ЦК ВЛКСМ, ператварыўшыся ва «Усесаюзную штодзённую газету».
19 жніўня 1991 падчас Жнівеньскага путчу газета была забароненая ГКЧП і ўпершыню за ўсю гісторыю ня выйшлі па графіку нумары 19 і 20 жніўня. Але ўжо 21 жніўня газета надрукавала ўсю кроніку падзеяў путчу як гістарычны дакумент.
У 1990—2000-я ад грамадзка-палітычнай тэматыкі газета прыкметна зрушыла акцэнт увагі на свецкую кроніку, жыцці знакамітасцей і пацеху чытача, стаўшы адным з буйных «таблоідаў». Палітычны агляд у газеце застаўся, але стаў займаць менш месца.
З 1993 году выходзіць штотыднёвік «Комсомольская Правда» (часам званы «таўстушка») з павялічаным аб'ёмам. Яго наклад значна перавышае наклад штодзённага нумара і дасягае 3,1 мільёну асобнікаў. Да 2005 штотыднёвік выходзіў па пятніцах, затым па чацвяргах.
У панядзелак, 13 лютага 2006 году згарэў увесь шосты паверх будынка, дзе размяшчалася маскоўская рэдакцыя «Комсомольской Правды». Нягледзячы на пажар, «Камсамолка» засталася працаваць на вуліцы «Праўды». Рэдакцыю перанеслі ў будынак былой паліклінікі на вул. «Праўды», 15.
У пачатку жніўня 2007 году «Комсомольская Правда» змяніла адрас і пераехала на Стары Пятроўска-Разумоўскі праезд (станцыя мэтро «Дынама»), дзе і знаходзіцца дагэтуль. Выдавецкі дом займае 3 паверху ў 8-павярховым будынку Маскоўскага швейнага аб'яднання «Вымпел» (заснаванае ў 1914 годзе), якое здае значную частку сваіх пляцаў пад камэрцыйныя і іншыя арганізацыі.
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт (руск.)
- «КП в Белоруссии» (руск.)