Леахар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Леахар''' — старажытнагрэчаскі скульптар [[IV стагоддзе да н.э.|IV ст...'
 
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Леохар
Радок 27: Радок 27:
[[pl:Leochares]]
[[pl:Leochares]]
[[pt:Leocares]]
[[pt:Leocares]]
[[ru:Леохар]]
[[sv:Leochares]]
[[sv:Leochares]]
[[tg:Леохар]]
[[tg:Леохар]]

Версія ад 08:28, 17 сакавіка 2012

Леахар — старажытнагрэчаскі скульптар IV ст. да н.э., які ў 350-я гады працаваў са Скопасам над скульптурным убраннем Маўсалея ў Галікарнасе. Пазней Філіп II Македонскі замовіў яму хрызаэлефанцінныя партрэты царскага сямейства для Філіпеума ў Алімпіі.

Разцу Леахара прыпісваюцца такія статуі, як Апалон Бельведэрскі, Дыяна Версальская і Ганімед Ватыканскі (вядомыя па рымскіх копіях). Пастамент адной бронзавай статуі з яго імем, які адлюстроўвае паляванне Аляксандра на львоў, знойдзены пры раскопках у Афінах.