Веліжскі павет: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
{{пераклад|ru|{{subst:ru:Витебский уезд}}}} |
tagged non-categorized. |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{Няма катэгорый}} |
|||
[[ru:Витебский уезд]] |
[[ru:Витебский уезд]] |
Версія ад 10:41, 21 сакавіка 2012
Веліжскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай, Віцебскай губерняў існавала ў 1772-1927 гадах. Цэнтр - горад Веліж.
Адміністрацыйны падзел
У 1913 годзе ў павеце было 13 валасцей: Бараноўская, Будніцкая, Вязменская (цэнтр - с. Крутое), Ільінская, Казакоўская, Крастоўская, Маклакоўская, Серцейская, Узкоўская, Усвяцкая, Усмынская, Царкавішчанская, Чэпельская.
У 1926 годзе валасцей было 6: Веліжская, Ільінская, Крастоўская, Селязнёўская, Усвяцкая, Усмынская.
Гісторыя
Веліжскага павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 - намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 - да Віцебскай. У сакавіку 1924 года, у сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні, павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 скасаваны разам з губерняй.
Насельніцтва
Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 100,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы - 85,7%; яўрэі - 9,8%; латышы - 2,5%; рускія - 1,3%. У павятовым горадзе Вяліж пражывала 12193 чал.
У 1926 годзе ў павеце, зменшыўшыся да таго часу па плошчы, пражывала 128,2 тыс. чал.
Сучаснае становішча
У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917) уваходзіць у склад Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, Куньінскага і Усвяцкага раёнаў Пскоўскай вобласці, Заходнедзвінскага і Жаркоўскага раёнаў Цвярской вобласці Расіі і Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Зноскі
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |