Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎У Сеціве: + {{Беларусь у тэмах}} using AWB (7794)
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: es:Academia Nacional de Ciencias de Bielorrusia
Радок 82: Радок 82:
[[Катэгорыя:Аб'екты на банкнотах]]
[[Катэгорыя:Аб'екты на банкнотах]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларускай навукі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларускай навукі]]

{{Беларусь у тэмах}}


[[be-x-old:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]
[[be-x-old:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]
[[de:Nationale Akademie der Wissenschaften Weißrusslands]]
[[de:Nationale Akademie der Wissenschaften Weißrusslands]]
[[en:National Academy of Sciences of Belarus]]
[[en:National Academy of Sciences of Belarus]]
[[es:Academia Nacional de Ciencias de Bielorrusia]]
[[pl:Narodowa Akademia Nauk Białorusi]]
[[pl:Narodowa Akademia Nauk Białorusi]]
[[ru:Национальная академия наук Беларуси]]
[[ru:Национальная академия наук Беларуси]]
[[uk:Національна академія наук Білорусі]]
[[uk:Національна академія наук Білорусі]]

{{Беларусь у тэмах}}

Версія ад 05:39, 22 сакавіка 2012

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі акадэмія навук і урадавы будынак[d]
Афіцыйныя мовы Руская, Беларуская
Заснаванне
Дата заснавання 1 января 1929
Член у
Мінск, пр. Незалежнасці, 66.
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Дружбы народаў
nasb.gov.by/rus
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, НАН Беларусі, НАНБ, гістарычныя назвы: Беларуская акадэмія навук (19291936); Акадэмія навук БССР (19361991); Акадэмія навук Беларусі (19911997) — вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладн · х навуковых даследаванняў і распрацовак па розных напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.

Галоўны будынак НАНБ. Мінск, пр-т Незалежнасці

Акадэмія навук падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, падсправаздачная Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў з мэтай навуковага забеспячэння эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў галіне навукі.

Гістарычны нарыс

Акадэмія навук была на базе навукова-даследчай і культурна-грамадскай установы рэспублікі — Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт) (1922—1928), які быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР ад 13 кастрычніка 1928.

Урачыстае адкрыццё Акадэміі навук адбылося ў 1 студзеня 1929 у дзесятую гадавіну ўтварэння Беларускай ССР. Першым прэзідэнтам Акадэміі навук стаў гісторык прафесар У. М. Ігнатоўскі. На дзень адкрыцця штат акадэміі складаў толькі 128 чалавек, з іх 87 навуковых супрацоўнікаў. Аднак з самага пачатку Акадэмія навук стала вядучым навуковым цэнтрам, што ўплываў на эканамічнае, тэхналагічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё рэспублікі. У пачатку 1941 у Акадэміі навук працавала каля 750 чалавек. У яе структуры было 12 навукова-даследчых устаноў, з іх 9 інстытутаў.

У перыяд Вялікай Айчынай вайны (1941—1945) нармальная дзейнасць акадэміі была перарваная. Частка навукоўцаў працягвала свае даследаванні ў інстытутах Расіі і іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза. Многія супрацоўнікі прынялі ўдзел у ваенных дзеяннях. За годы вайны акадэмія, як і ўся гаспадарка Беларусі, панесла значныя страты. Навуковыя лабараторыі, абсталяванне, будынкі, фонды бібліятэкі былі спаленыя ці разрабаваныя. У 1945 агульная колькасць супрацоўнікаў акадэміі складала 360 чалавек.

Пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1944 на пачатак 1945 восем інстытутаў акадэміі ўзнавілі сваю дзейнасць, а ў 1951 у Акадэміі навук налічвалася ўжо 29 навукова-даследчых устаноў, з іх 16 інстытутаў. Агульная колькасць супрацоўнікаў дасягнула 1234 чал., у тым ліку ў акадэміі працавалі 33 акадэмікі, 27 членаў-карэспандэнтаў, 55 прафесароў і дактароў навук, 165 кандыдатаў навук. Профіль далейшых навукова-ласледчых работ акадэміі складваўся пад уплывам змяненняў у структуры народнай гаспадаркі рэспублікі, патрэбнасцяў развіцця навукі, склаўшыхся традыцый і наяўнага навуковага патэнцыялу. Развіццё акадэміі і падрыхтоўка спецыялістаў для яе інстытутаў ажыццяўлялася пры падтрымцы ўрадаў Беларусі і СССР, а таксама вядучых навуковых цэнтраў Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў былога Савецкага Саюза.

У 1997 ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 траўня 1997 г. № 281 «Аб Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі» Акадэмія навук была ператворана ў Нацыянальную акадэмію навук са статусам вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Беларусі, адказнай за каардынацыю і правядзенне фундаментальных навуковых даследаванняў.

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7 на НАН Беларусі ўскладзены функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання па некаторых пытаннях фінансавання навуковай і інавацыйнай дзейнасці, развіцця інфарматызацыі і сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, кантролю за эфектыўным выкарыстанняем дзяржаўных сродкаў, што выдзляюцца на фінансаванне навуковых даследаванняў і распрацовак, а таксама правядзення навукова-тэхнічнай экспертызы. У яе склад былі ўключаны Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, Беларускі дзяржаўны навукова-вытворчы канцэрн міжгаліновага машына- і прыборабудавання, Беларускі дзяржаўны навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі, створаны іншыя арганізацыйныя структуры.

За 80-гадовую гісторыю ў НАН Беларусі сфарміраваліся аўтарытэтныя навуковыя школы, выраслі вучоныя з сусветным імем. Імі вырашаны шэраг буйных тэарэтычных і прыкладных праблем у галіне матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі, навук аб Зямлі, гуманітарных і сацыяльных навук. Буйныя навуковыя вынікі атрыманыя практычна па ўсіх сфарміраваных напрамках навуковых даследаванняў і распрацовак, шырока вядомыя і атрымалі высокую ацэнку ў Беларусі і за яе межамі. Вынікі даследаванняў акадэмікаў Я. Р. Канавалава (фізіка, 1972), А. А. Ахрэма (хімія, 1975), М. А. Барысевіча (фізіка, 1977), Ф. І. Фёдарава (фізіка, 1980), В. І. Вацякова (медыцына, біялогія, 1986) У. С. Улашчыка (медыцына, біялогія, 1991), кандыдата хімічных навук В. А. Лапінай (біяфізіка, біяхімія, 1991) зарэгістраваны ў якасці навуковых адкрыццяў.

Па стане на 1.1.2007 у Акадэміі навук працавала звыш 17,1 тыс. даследчыкаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслугоўваючага персанала. Сярод іх каля 560 дактароў навук і звыш 1970 кандыдатаў навук.

Гл. таксама

У Сеціве

  1. https://council.science/member/belarus-national-academy-of-sciences-nasb/ Праверана 9 кастрычніка 2022.
  2. https://www.interacademies.org/network/member-academies Праверана 22 снежня 2022.