{{вызн|1=Вал{{*|ы}}ньВалы́нь}} ({{lang-uk|Волинь}}) — [[гістарычная вобласць]] на паўночным захадзе [[Украіна|Украіны]]. Ахоплівае тэрыторыю сучасных [[Жытомірская вобласць|Жытомірскай]], [[Ровенская вобласць|Ровенскай]] і [[Валынская вобласць|Валынскай]] абласцей. Займае каля 70 тыс. км². На поўдні мяжуе з [[Падолле]]м, на поўначы — з [[Палессе]]м. Заходнюю мяжу Валыні стварае [[Рака Заходні Буг|Заходні Буг]], усходнюю — [[Рака Уж|рака Уж]].