Муніцыпальны раён (Расія): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: uk:Муніципальний район Росії
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Муніцыпальны раён}} → '''Муніцыпальны раён''' using AWB (7794)
Радок 1: Радок 1:
{{вызнч|1=Муніцыпальны раён}}, [[Муніцыпальнае ўтварэнне, Расія|муніцыпальнае ўтварэнне]], якое аб'ядноўвае некалькі [[Гарадское паселішча, Расія|гарадскіх]], [[Сельскае паселішча, Расія|сельскіх паселішчаў]] і, магчыма, [[Міжсяленыя тэрыторыі|міжсяленых тэрыторый]], аб'яднаных агульнай тэрыторыяй.
'''Муніцыпальны раён''', [[Муніцыпальнае ўтварэнне, Расія|муніцыпальнае ўтварэнне]], якое аб'ядноўвае некалькі [[Гарадское паселішча, Расія|гарадскіх]], [[Сельскае паселішча, Расія|сельскіх паселішчаў]] і, магчыма, [[Міжсяленыя тэрыторыі|міжсяленых тэрыторый]], аб'яднаных агульнай тэрыторыяй.


[[Адміністрацыйны цэнтр|Адміністрацыйным цэнтрам]] муніцыпальнага раёна з'яўляецца [[населены пункт]], які вызначаны з улікам мясцовых традыцый і склаўшайся сацыяльнай інфраструктурай і ў якім знаходзіцца прадстаўнічы орган адпаведнага муніцыпальнага ўтварэння.
[[Адміністрацыйны цэнтр|Адміністрацыйным цэнтрам]] муніцыпальнага раёна з'яўляецца [[населены пункт]], які вызначаны з улікам мясцовых традыцый і склаўшайся сацыяльнай інфраструктурай і ў якім знаходзіцца прадстаўнічы орган адпаведнага муніцыпальнага ўтварэння.

Версія ад 20:40, 26 сакавіка 2012

Муніцыпальны раён, муніцыпальнае ўтварэнне, якое аб'ядноўвае некалькі гарадскіх, сельскіх паселішчаў і, магчыма, міжсяленых тэрыторый, аб'яднаных агульнай тэрыторыяй.

Адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёна з'яўляецца населены пункт, які вызначаны з улікам мясцовых традыцый і склаўшайся сацыяльнай інфраструктурай і ў якім знаходзіцца прадстаўнічы орган адпаведнага муніцыпальнага ўтварэння.

Паняцце «муніцыпальны раён» з'явілася пасля прыняцця Федэральнага закона ад 6 кастрычніка 2003 г. № 131-ФЗ «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі».

Як правіла, муніцыпальныя раёны былі створаныя ў межах «старых» раёнаў, перанятых ад савецкай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. У шэрагу выпадкаў былыя райцэнтры не захацелі ўвайсці ў склад муніцыпальнага раёна, што прывяло да таго, што ў раёнах засталася занадта малая колькасць насельніцтва і недастатковы збор падаткаў, бюджэты стратныя.

Паўнамоцтвы муніцыпальнага раёна

У артыкуле 15 Федэральнага закона [агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі»] вызначаюцца пытанні мясцовага значэння, якія павінны вырашацца на ўзроўні муніцыпальнага раёна. Да іх, у першую чаргу, адносяцца арганізацыя медыцыны і адукацыі на тэрыторыі раёна, забеспячэнне паселішчаў далучэннем да камунікацый, арганізацыя архіваў, бібліятэк, ажыццяўленне функцый апекі і апякунства. У кампетэнцыю муніцыпальных раёнаў уваходзіць развіццё і ўтрыманне сеткі аўтамабільных дарог на тэрыторыі раёна, транспартнага абслугоўвання, арганізацыя ўтылізацыі і перапрацоўкі бытавых і прамысловых адыходаў. Муніцыпальны раён адказны за арганізацыю аховы грамадскага парадку на тэрыторыі муніцыпальнага раёна муніцыпальнай міліцыяй.

У цяперашні час муніцыпальныя раёны ў большасці выпадкаў, з'яўляюцца распарадчыкамі бюджэтаў на ўсёй тэрыторыі раёна, уключаючы тэрыторыі паселішчаў: сельскія паселішчы, якія ўваходзяць ў раён, не маюць бюджэтаў, а толькі сметы выдаткаў. У адпаведнасці з заканадаўствам, муніцыпальны раён таксама здзяйсняе выраўнаванне ўзроўня бюджэтнай забяспечанасці паселішчаў, якія ўваходзяць у склад муніцыпальнага раёна, за рахунак сродкаў бюджэту муніцыпальнага раёна.