Талін: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: mdf:Таллинн |
др r2.7.2+) (робат дадаў: koi:Таллинн |
||
Радок 178: | Радок 178: | ||
[[kl:Tallinn]] |
[[kl:Tallinn]] |
||
[[ko:탈린]] |
[[ko:탈린]] |
||
[[koi:Таллинн]] |
|||
[[ku:Tallinn]] |
[[ku:Tallinn]] |
||
[[kv:Таллинн]] |
[[kv:Таллинн]] |
Версія ад 12:32, 7 красавіка 2012
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талін (эст.: Tallinn; у 1219—1917 гг.: швед., ням.: Reval — сталіца Эстоніі. Буйны пасажырскі і грузавы марскі порт.
Этымалогія
Мяркуецца, што назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове адбываецца ад слоў «taani linn» («дацкі град»)[крыніца?] або «tali linn» («зімовы град»)[крыніца?].
Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай Калывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл. Калеў) або Лядзяш, у скандынаўскіх — Лінданісе (дацк.: Lyndanisse), Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі яго Рэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы мааконда Равала, у рускім ужыванні — Рэвель (афіцыйная назва ў Расійскай імперыі да 1917 года).
Адміністрацыйнае дзяленне
Талін уваходзіць у склад павета Хар'ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін.
У савецкі час горад уключаў чатыры раёна: Калінінскі (быўшы. Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання 4 сакавіка 1993 года былі ўтворанныя 8 гарадскіх раёнаў (эст.: linnaosad): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйне, Ласнамяэ, Мустамяэ, Ныме (да 1940 года асобны горад), Пірыта, Пых'я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.
Кожная раённая ўправа кіруецца старэйшынай (эст.: linnaosavanem). Ён прызначаецца гарадской управай па паданні мэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіям муніцыпалітэта з нагоды кіравання раёнамі.
Геаграфія
Талін знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе, на паўднёвым беразе Фінскага заліва, у 80 кіламетрах ад Хельсінкі. Самае вялікае возера Таліна — Юлемістэ (плошча 9,6 км2). Гэта галоўная крыніца пітнай вады горада. Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км2). У адрозненне ад шматлікіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне — Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раён Пірыта). Басейн ракі знаходзіцца пад аховай з-за яго маляўнічасці.
Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца на Таампеа і ў Ласнамяэ.
Найвышэйшая кропка Таліна (64 метра над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым-захадзе горада ў раёне Ныме.
Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікіх паўвострава: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.
Адукацыя
Вядомыя асобы
Гл. таксама
У Сеціве
Сусветная спадчына ЮНЕСКА |
- Сайт горада Талін (руск.) (эст.) (англ.) (ням.) (шведск.) (фін.)
- Digital Tallinn — віртуальны тур па талінскім Старым горадзе
- Сайт Ласнамяэскай часткі горада Таліна
- Талінскі порт — англ., эст.
- Віртуальны Талін на сайте VirtualGuide.ru (руск.)