Гістарычная вось: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: th:อักซิสตอริก
др r2.7.1) (робат дадаў: nl:Axe historique
Радок 33: Радок 33:
[[it:Axe historique]]
[[it:Axe historique]]
[[ja:パリの歴史軸]]
[[ja:パリの歴史軸]]
[[nl:Axe historique]]
[[pt:Axe historique]]
[[pt:Axe historique]]
[[ru:Историческая ось]]
[[ru:Историческая ось]]

Версія ад 19:35, 22 красавіка 2012

Від на Трыумфальны шлях з Вялікай Аркі

Гістарычная вось (фр.: axe historique), якая праходзіць з цэнтра Парыжа на захад, уяўляе сабой шэраг помнікаў, будынкаў і вуліц, якія знаходзяцца на адной лініі. Свой пачатак вось бярэ ад Луўра, а сканчаецца Вялікай аркай у сучасным дзелавым квартале Дэфанс. Іншыя назвы восі — Трыумфальны шлях (фр.: voie triomphale), Каралеўская перспектыва (фр.: perspective royale).

Сады Цюільры. Крыху наводдаль бачныя Луксорскі абеліск і Трыумфальная арка

Гісторыя

Гісторыя трыўмфальнага шляха бярэ пачатак ў 1640 годзе, калі Андрэ Ленотр, які займаўся уладкоўваннем садова-паркавага ансамбля Версаля, загадаў засадзіць тут алею, якія праходзіць ад Луўра. Пасля заснавання Елісейскіх Палёў паміж садамі Цюільры і гэтай новай вуліцай стаялі толькі нешматлікія дамы. Аднак у часы праўлення Людовіка XV яны былі знесены, а на іх месцы пабудавалі плошчу, названую імем караля. Цяпер гэтая плошча вядомая, як плошча Згоды.

Па загаду Напалеона ў 1806 годзе на плошчы Карузель была збудаваная Трыумфальная арка Карузелі. Адразу пасля бітвы пад Аўстэрліцам у 1806 годзе Напалеон распарадзіўся збудаваць у два разы большую па памерах Трыумфальную арку ў гонар перамог французскай арміі. Аднак сам імператар не дажыў да тых часоў, калі арка была дабудавана -— гэта адбылося толькі ў 1836 годзе. Арка стаіць на плошчы Шарля дэ Голя (да 1970 — плошча Зоркі) і з'яўляецца сёння адным з сімвалаў Парыжа.

Дзякуючы будаўніцтву авеню Вялікай Арміі вось была прадоўжана на захад за межы горада, на яе працягу ў 1950-х гадах быў заснаваны дзелавы цэнтр Дэфанс. У 1980-х гадах па ініцыятыве прэзідэнта Франсуа Мітэрана быў арганізаваны конкурс, мэтай якога было знайсці годны праект для працягнення гістарычнай восі. Такім праектам апынуўся праект Вялікай аркі Дефанс, якая замыкае сёння гістарычную вось.

Трыумфальны шлях

Адпраўным пунктам гістарычнай восі з'яўляецца Луўр, затым яна праходзіць праз сад Цюільры, плошчу Згоды, уздоўж Елісейскіх Палёў, праз плошчу Зоркі і авеню Вялікай Арміі да заставы Маё (фр.: Porte Maillot). У камуне Нёі-сюр-Сен вось працягваецца ўздоўж авеню Шарля дэ Голя і моста Нёі і ў заканчэнні перасякае квартал Дэфанс.

Толькі два будынкі, якія належаць да трыумфальнага шляха, трохі адхіляюцца ад прамой лініі: Луўр на 6° і Вялікая Арка, чый кут адхіленні ад восі складае крыху больш за 6°, што было выклікана неабходнасцю захаваць транспартную сістэму Парыжа.