Брацтва Святога Вінцэнта Ферэра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: es:Fraternidad San Vicente Ferrer
(Няма розніцы)

Версія ад 12:10, 24 красавіка 2012

Брацтва святога Вінцэнта Ферэра (па-лацінску: Fraternitas Sancti Vincentii Ferrerii, па-французску: Fraternité Saint-Vincent-Ferrier) — каталіцкая манаская супольнасць традыцыяналісцкага накірунку.

Брацтва стварылася ў 1979 годзе і было першапачаткова седэвакантысцкім, але пазней прымірылася са Святым пасадам і 28 кастрычніка 1988 года атрымала статус рэлігійнага інстытуту пантыфікальнага права. У літургіі святары Брацтва ўжываюць стары Дамініканскі абрад, у манаскім жыцці абапіраюцца на традыцыі Дамініканскага Ордэну. Брацтва не належыць да Ордэну, хаця выказвала пажаданне ўвайсці ў яго.

Адзіны кляштар Брацтва носіць імя святога Фамы Аквінскага і знаходзіцца ў паўночна-заходняй Францыі.

Спасылкі