Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гл. таксама: дапаўненне
Радок 38: Радок 38:
== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==
* [[Спіс англамоўных кніжных выдавецтваў]]
* [[Спіс англамоўных кніжных выдавецтваў]]
* [[Біблія Лінкальна]]


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 13:33, 1 мая 2012

Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта
Выява лагатыпа
Краіна Вялікабрытанія
Заснавана 1891
Прэфікс ISBN 0-19
Вэб-сайт www.oup.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта (англ.: Oxford University Press, абр. OUP) — выдавецтва, якое ўваходзіць у склад Оксфардскага ўніверсітэта ў Англіі. Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў у Вялікабрытаніі[1], найбуйнейшае ўніверсітэцкае выдавецтва ў свеце[2], якое праўзыходзіць па штогадовым фінансавым абароце вядучыя амерыканскія ўніверсітэцкія выдавецтвы і Cambridge University Press разам узятыя[3]. OUP мае філіялы ў 60 краінах свету. Першым, у 1896 годзе, адкрыўся філіял у ЗША, у 1905 годзе — у Канадзе, затым яшчэ ў некалькіх дзясятках краін, такіх як Індыя, Пакістан, Аўстралія, Новая Зеландыя, Малайзія, Сінгапур, Нігерыя і ПАР.

Штаб-кватэра выдавецтва Oxford University Press на Уолтан-стрыт у Оксфардзе

Кіраванне выдавецтвам ажыццяўляе выбарным прадстаўнічым органам, Delegates of the Press, які складаецца з членаў Оксфардскага ўніверсітэта. У наш час уся прадукцыя выдавецтва выходзіць пад двума брэндамі: уласна Oxford University Press, для большасці выданняў, і Clarendon Press, для «прэстыжных» навуковых прац. Філіялы распаўсюджваюць сваю прадукцыю як праз Оксфардскую штаб-кватэру выдавецтва, так і самастойна. У большасці краін, дзе функцыянуе Oxford University Press, выдавецтва вызвалена ад падаткаў з карпарацыі і падатку на прыбытак, бо з'яўляецца структурным падраздзяленнем некамерцыйнай арганізацыі. Кнігі выдавецтва маюць прэфікс ISBN 0-19, Oxford University Press — адно з нешматлікіх выдавецтваў, якія маюць двухзначныя прэфіксы ў сістэме ISBN.

Некаторыя выданні

Слоўнікі

Гісторыя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Oxford University Press History (англ.)(недаступная спасылка — гісторыя ). OUP Official Home Page. Праверана 15 лютага 2010.
  2. Michael Balter (February 16, 1994). "400 Years Later, Oxford Press Thrives" [англійская]. The New York Times. Праверана 2009-10-21.
  3. Oxford University Press Report & Accounts, 2006/07 (англ.) (pdf). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 15 лютага 2010.

Спасылкі

Афіцыйны сайт OUP (англ.)

Шаблон:Publish-corp-stub