Ульрых фон Юнгінген: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: be-x-old:Ульрых фон Юнгінген
Радок 30: Радок 30:
[[tk:Ýungingen]]
[[tk:Ýungingen]]
[[uk:Ульріх фон Юнгінген]]
[[uk:Ульріх фон Юнгінген]]
{{Normdaten
|PND=119282623
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

Версія ад 12:22, 3 мая 2012

Ульрых фон Юнгінген
Смерць Ульрыха фон Юнгінгена.
Фрагмент карціны «Грунвальдская бітва» (Ян Матэйка, 1878)

Ульрых фон ЮНГІНГЕН (ням.: Ulrich von Jungingen; каля 136015 ліпеня 1410) — 26-ы вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна (1407-1410).

Малодшы брат вял.магістра Конрада фон Юнгінгена. Магчыма, уступіў у Ордэн каля 1380 г. разам з братам. 3 1387 г. быў кампанам (памочнікам) вял.маршала Конрада фон Валенрода; пасля абрання апошняга вял.магістрам Ордэна Ульрых застаўся пры ім. Магчыма, зрабіў кар'еру з пратэкцыі брата, з 1394 г. — ордэнскі фогт Самбіі, з 1396 г. — камтур Балгі і фогт Натангіі, з 1404 г. — вял.маршал Ордэна. 26.6.1407 на генеральным капітуле абраны вял.магістрам.

Прыхільнік актыўных дзеянняў супраць Літвы і Польшчы, для гэтага замірыўся са скандынаўскімі дзяржавамі, у 1408 г. заключыў саюз з Даніяй саступіўшы ёй востр. Готланд. Спрабаваў разарваць польска-літоўскі саюз, дапамагаў вял.кн. Вітаўту ў вайне з Масквою (1406—1408). Аднак Вітаўт, жадаючы вярнуць сабе Жамойць, у 1409 г. па дамоўленасці з Ягайлам садзейнічаў жамойцкаму паўстанню супраць немцаў. На запытанне Ульрыха фон Юнгінгена, польскі бок у жніўні 1409 г. заявіў, што нападзе на Ордэн у выпадку яго вайны з Літвою. Ордэн аб'явіў вайну Польшчы, пачалася Вялікая вайна (1409—1411), якая ў 1409 г. вялася ў памежных абласцях. У вырашальнай бітве вайны (гл. Грунвальдская бітва, 1410) Ульрых фон Юнгінген камандаваў войскам Ордэна, на заключным этапе бою асабіста ўзначаліў атаку 16 харугваў і загінуў, ордэнскае войска была разбітае. Пасля бітвы Ягайла загадаў знайсці цела Ульрыха фон Юнгінгена і адаслаў яго ў Марыенбург, дзе вял.магістра пахавалі ў капліцы св. Ганны.

Літаратура

Шаблон:Link FA