Розніца паміж версіямі "Уладзіслаў Галубок"

Jump to navigation Jump to search
241 байт дададзены ,  9 гадоў таму
(→‎Акцёрская дзейнасць: афармленне, дапаўненне)
Драматургічная, рэжысёрская і акцёрская дзейнасць Галубка з'яўляецца сувязным звяном паміж дарэвалюцыйным і савецкім беларускім тэатрам. У драматургіі яго творчасць выяўлялася глыбокім веданнем народнага жыцця. П'есы адрозніваліся сцэнічнай вастрынёй канфлікту, многія з іх напісаны ў жанры меладрамы з кантрастным супрацьпастаўленнем дабра і зла. Камедыі насычаны каларытным народным гумарам, характарызуюцца вострымі сітуацыямі з сатырычнай афарбоўкай<ref name="БС"/>.
 
Галубок творча развіваў традыцыі старажытнага народнага тэатра: [[Батлейка|батлейкі]], народнай драмы, інтэрмедый<ref name="БС"/>. Акрамя акцёрскай і рэжысёрскай дзейнасці У. Галубок працаваў як мастак-дэкаратар, ён афармляў пастаноўкі ўсех сваіх п'ес<ref name="БС"/>.
 
У. Галубок выхаваў многіх беларускіх акцёраў: [[Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка|У. І. Дзядзюшка]], [[Канстанцін Фёдаравіч Быліч|К. Ф. Быліч]], {{нп3|Андрэй Блажэвіч|Андрэй Блажэвіч|be-x-old|Андрэй Блажэвіч}} і іншых<ref name="БСЭ"/>. У трупе Галубка рабіла свае першыя крокі на сцэне адна з найбольш знакамітых беларускіх актрыс [[Стэфанія Міхайлаўна Станюта|Стэфанія Станюта]], музычнай часткай кіраваў [[Нестар Іванавіч Сакалоўскі|Нестар Сакалоўскі]] — аўтар Дзяржаўнага гімна Беларусі; а на скрыпцы граў Міхаіл Лучанок, бацька вядомага кампазітара — [[Ігар Міхайлавіч Лучанок|Ігара Лучанка]]<ref>[http://www.bk-brest.by/ru/56/history/1373/ ВЛАДИСЛАВ ГОЛУБОК ИЗ БАРАНОВИЧЕЙ был первым Народным артистом БССР] {{ref-ru}}</ref>. У трупе працавалі і некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты, напрыклад, [[Міхась Васілёк]], [[Міхась Чарот]], {{нп3|Васіль Пятровіч Сташэўскі|Васіль Сташэўскі|be-x-old|Васіль Сташэўскі}}, [[Алесь Дудар]] і іншыя.

Навігацыя