Ліберыя: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
AvocatoBot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: hr:Liberija |
др r2.7.2+) (робат дадаў: tt:Либерия |
||
Радок 220: | Радок 220: | ||
[[tr:Liberya]] |
[[tr:Liberya]] |
||
[[ts:Liberia]] |
[[ts:Liberia]] |
||
[[tt:Либерия]] |
|||
[[ug:لىبېرىيە]] |
[[ug:لىبېرىيە]] |
||
[[uk:Ліберія]] |
[[uk:Ліберія]] |
Версія ад 07:39, 5 мая 2012
| |||||
Дэвіз: «The love of liberty brought us here. (Любоў да свабоды прывяла нас сюды.)» | |||||
Гімн: «All Hail, Liberia Hail» | |||||
Дата незалежнасці | 26 ліпеня 1847 (ад ЗША) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Манровія | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Манровія | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт |
Элен Джонсан-Серліф Джозеф Бакай | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
103-я ў свеце 111 369 км² 1% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (Ліпень 2008) • Шчыльнасць |
3 334 587 чал. (132-я) 29 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2005) • На душу насельніцтва |
$1,6 млрд. (170-ы) $500 (178-ы) | ||||
ІРЧП (2007) | ▲ 0.442 (нізкі) (169-ы) | ||||
Валюта | Ліберыйскі долар (LRD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .lr | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LBR | ||||
Код МАК | LBR | ||||
Тэлефонны код | +231 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Сталіца — горад Манровія.
Гісторыя
Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узнікла ў выніку дамовы паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай ў 1821 годзе. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 года была прынятая канстытуцыя, якая паццвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна.
У 1980 годзе Самуэль Доэ здзейсьніў вайсковы пераварот, забіў існуючага прэзідэнта і зверг урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 годзе пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Дое, а таксама вывад вайскоўцаў з улады. У 1997 годзе Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ, быў выбраны прэзідэнтам Ліберыі. 23 лістапада 2005 года на пасаду прэзідэнта была выбрана Элен Джонсан-Серліф.
Палітыка
Адміністрацыйны падзел
У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 правінцый
Геаграфія
Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы у некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд змяняецца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор'е, а потым у невысокія горы ў паўночна заходняй частцы краіны.
Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэвэ (1380 м). Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, сьпякотны, з мая да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпэратура +25 °C.
Эканоміка
Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцягу для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны танаж складае 99 млн т.
Дэмаграфія
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5 %), якіх называюць амерыканаліберыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95 % насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму.