Універсальны каардынаваны час: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др clean up, replaced: {{вызн2|1=Сусветны час}} → '''Сусветны час''', {{вызнч|1=Універсальны каардынаваны час}} → '''Універсальны каардын using AWB (7794) |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: kk:Дүниежүзілік үйлестірілген уақыт |
||
Радок 78: | Радок 78: | ||
[[jv:Wektu Universal Kakoordinasi]] |
[[jv:Wektu Universal Kakoordinasi]] |
||
[[ka:მსოფლიო კოორდინირებული დრო]] |
[[ka:მსოფლიო კოორდინირებული დრო]] |
||
[[kk:Дүниежүзілік үйлестірілген уақыт]] |
|||
[[ko:협정 세계시]] |
[[ko:협정 세계시]] |
||
[[ku:UTC]] |
[[ku:UTC]] |
Версія ад 08:35, 6 мая 2012
Універсальны каардынаваны час (англ.: Coordinated Universal Time, UTC), Сусветны час — аснова цывільнага часу, які адрозніваецца на цэлую колькасць секундаў ад атамнага часу і на дробавую колькасць секунд ад UT1.
UTC — спадчыннік GMT (Грынвіцкі час). Новае імя было ўведзена, каб пазбавіцца ад геаграфічных назваў у міжнародным стандарце. UTC грунтуецца на атамным адліку часу, а не на часе ў Грынвічы. Варта звярнуць увагу на тое, што UTC аднолькавы ўзімку і ўлетку. Таму для тых месцаў, дзе прыняты пераход на пэўны тэрмін да летняга часу, зрушэнне адносна UTC на гэты тэрмін змяняецца.
Метад выліку UTC
UT - сярэдні сонечны час на мерыдыяне Грынвіча. З-за нераўнамернасці кручэння Зямлі грынвіцкі мерыдыян круціцца таксама нераўнамерна. Апроч таго, у выніку бесперапыннага перамяшчэння восі кручэння ў целе самой Зямлі геаграфічныя палюсы соваюцца па паверхні Зямлі, а разам з імі змяняюць сваё месцазнаходжанне і плоскасці праўдзівых мерыдыянаў. З-за гэтых фактараў адрозніваюць наступныя сістэмы вымярэння часу:
UT0 — час на імгненным грынвіцкім мерыдыяне, вызначаны па імгненным месцазнаходжанні палюсоў Зямлі. Гэта час, які атрымліваецца непасрэдна ў выніку астранамічных назіранняў сутачных рухаў зорак;
UT1 — час на сярэднім грынвіцкім мэрыдыяне, выпраўлены з улікам руху зямных палюсоў:
UT1 = UT0 + Δλ,
дзе Δλ — папраўка, якая залежыць ад каардынат імгненнага полюсу, якія адлічваюцца адносна агульнапрынятага сярэдняга полюсу;
UT2 — час, які выпраўлены з улікам сезоннай нераўнамернасці кручэння Зямлі ΔTs:
UT2 = UT1 + ΔTs.
Для ўзгаднення назіраемага сусветнага часу UT1 і строга раўнамернага Міжнароднага атамнага часу (TAI) з 1964 году ўвялі раўнамерна-пераменную шкалу часу UTC — універсальны каардынаваны час. Маштабы UTC і TAI роўныя, а нульпункт змяняецца скокам. Паміж UTC і UT1 назапашваецца разыходжанне, абумоўленае, па-першае, нераўнамернасцю шкалы UT1, а, па-другое, няроўнасцю маштабаў UT1 і TAI (1 секунда UT1 у дакладнасці не роўная 1 атамнай секундзе). Пры нарастанні разыходжання паміж UTC і UT1 да 0,7 секунды робіцца карэктыроўка скокам на 1 секунду.
Дадатковая высакосная сeкунда дадаецца (або, тэарэтычна, адымаецца) 30 чэрвеня або 31 снежня пры неабходнасці. Першая змена была ў 1972 годзе, дадана дадатковая секунда ў 23:59:60. Даданне секунды вызначаецца International Earth Rotation and Reference Systems Service, паводле іх назіранняў за кручэннем Зямлі.
Сігналы дакладнага часу перадаюцца па радыё, тэлебачанні і праз інтэрнет у сістэме UTC.
Месцазнаходжанне | |
---|---|
Зрушэнне ад UTC | {{{зрушэнне}}} гадзін |
Бягучы час | |
Зараз Expression error: Unexpected < operator. г 57 хв (абнавіць) |
|
Статыстыка |