Кетэ Кольвіц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Painter Kete Holvits by Erfurt G.jpg|thumb|Кетэ Кольвіц]]
[[File:Painter Kete Holvits by Erfurt G.jpg|thumb|Кетэ Кольвіц]]
'''Кетэ Кольвіц''' (ням. Käthe Kollwitz, нар. Шміт, [[8 ліпеня]] [[1867]], [[Кёнігсберг]] - [[22 красавіка]] [[1945]], Морыцбург, [[Саксонія]]) — нямецкая мастачка, графік і скульптар.
'''Кетэ Кольвіц''' ({{lang-de|Käthe Kollwitz}}, нар. '''Шміт''', [[8 ліпеня]] [[1867]], [[Кёнігсберг]] - [[22 красавіка]] [[1945]], Морыцбург, [[Саксонія]]) — нямецкая мастачка, графік і скульптар.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 21:17, 8 мая 2012

Кетэ Кольвіц

Кетэ Кольвіц (ням.: Käthe Kollwitz, нар. Шміт, 8 ліпеня 1867, Кёнігсберг - 22 красавіка 1945, Морыцбург, Саксонія) — нямецкая мастачка, графік і скульптар.

Біяграфія

Кетэ Кольвіц нарадзілася 8 ліпеня 1867 г. у Кёнігсбергу. 1885-1890 гг. вучоба ў Штаўфер-Берна ў Берліне і Хертэрыха ў Мюнхене. У 1890 годзе першыя афорты. У 1891 годзе выйшла замуж за ўрача Карла Кольвіца, які пасяліўся на поўначы Берліна. У 1892 годзе нарадзіўся сын Ханс. У тым жа годзе Кольвіц была на прэм'еры спектакля «Ткачы» па п'есе Герхарта Гаўптмана, якая паслужыла штуршком для серыі яе графічных работ «Паўстанне ткачоў» (1895-1898). У 1896 годзе нарадзіўся сын Петэр. У 1898 годзе серыя «Паўстанне ткачоў» была паказана на «Вялікі Берлінскай мастацкай выставе». У 1898-1903 гг. выкладчык у жаночым мастацкім вучылішчы ў Берліне. У 1902-1908 гг. выканала серыю афортаў «Сялянская вайна». У 1904 годзе жыла ў Парыжы. У 1907 годзе, атрымаўшы прыз «Віла Рамана», жыла ў Фларэнцыі. У 1910 годзе першыя спробы ў галіне скульптуры. У 1914 годзе на вайне загінуў яе сын Петэр. У 1917 годзе Паўль Касірэр арганізаваў яе юбілейную выставу. У 1919 годзе Кольвиц атрымала званне прафесара. У 1922-1925 гг. стварыла серыю гравюр на дрэве «Вайна» і «Пралетарыят». У 1927 годзе наведала Маскву. У 1928 годзе стала кіраўніком мастацкай майстэрні графікі ў Прускай Акадэміі мастацтваў. У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў была вымушаная пакінуць Акадэмію мастацтваў. У 1934-1935 гг. стварыла серыю літаграфій «Смерць». У 1936 годзе было негалосна забаронена выстаўляць яе працы. У 1940 годзе памёр яе муж Карл Кольвіц. У 1943-1944 гг. эвакуацыя ў Нордхаўзен, а затым пераезд у Морыцбург пад Дрэздэнам па запрашэнні прынца Эрнста Генрыха Саксонскага. Кетэ Кольвіц памерла 22 красавіка 1945 на 77 годзе жыцця.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.392