Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка}} → '''Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка''' using AWB (7794)
др r2.6.5) (робат Дадаем: et:Liivimaa vanem riimkroonika
Радок 17: Радок 17:
[[en:Livonian Rhymed Chronicle]]
[[en:Livonian Rhymed Chronicle]]
[[es:Crónica rimada de Livonia]]
[[es:Crónica rimada de Livonia]]
[[et:Liivimaa vanem riimkroonika]]
[[fi:Liivinmaan riimikronikka]]
[[fi:Liivinmaan riimikronikka]]
[[lt:Eiliuotoji Livonijos kronika]]
[[lt:Eiliuotoji Livonijos kronika]]

Версія ад 23:21, 19 мая 2012

Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка, наратыўная хроніка лівонскага паходжання, 2-я паводле часу стварэння лівонская наратыўная хроніка (пасля Хроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага). Напісана каля 1290 на сярэдненямецкім дыялекце і складаецца з 12017 вершаваных радкоў.

Хроніка апісвае падзеі ад сяр. 12 ст. да 1290 і з'яўляецца творам г.зв. рыцарскай паэзіі. У апісанні падзей увага засяроджана на войнах: падрабязна апісаныя войны Лівонскага ордэна з курамі, семігаламі, эстамі. Адносна шмат увагі прысвечана Літве і Русі, іх унутраным справам.

Аўтарам хронікі доўгі час памылкова лічыўся Дзітлеб фон Альнпеке.

Уся хроніка ўтрымівае толькі тры гадавыя даты — 1143, 1279, 1290 гады. У пачатковай частцы хронікі шмат памылак і недакладнасцяў, больш верагоднай інфармацыя робіцца пачынаючы ад першых дзесяцігоддзяў 13 ст., і асабліва дакладнай — ад 1270-х гадоў. Часам аўтар не вытрымліваў фактычнай дакладнасці ў дагоду рыфме.

Летапіс з'яўляецца самай каштоўнай першакрыніцай па, і адной з дзвюх асноўных першакрыніц па дзяржаваўтварэнню ВКЛ (Гл. таксама: Галіцка-Валынскі летапіс). Шаблон:Літ