Эдвіг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: sh:Edwy
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: th:พระเจ้าเอ็ดวี
Радок 83: Радок 83:
[[sk:Edwy]]
[[sk:Edwy]]
[[sv:Edwy av England]]
[[sv:Edwy av England]]
[[th:สมเด็จพระเจ้าเอ็ดวีแห่งอังกฤษ]]
[[th:พระเจ้าเอ็ดวี]]
[[uk:Едвін Красивий]]
[[uk:Едвін Красивий]]

Версія ад 08:36, 22 мая 2012

Эдвіг
Ēadwiġ
9-ы Кароль Англіі
23 лістапада 955 — 1 кастрычніка 959
Папярэднік Эдрэд
Пераемнік Эдгар

Нараджэнне каля 941
Уэсекс, Англія
Смерць 1 кастрычніка 959(0959-10-01)
Глостэр, Англія
Месца пахавання Шаблон:Места пахавання Вінчэстэр
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Эдмунд I
Маці Эльфгіта
Жонка Эльгіва
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвіг (англ.: Eadwig; 941 — 1 кастрычніка 959) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, які ўладарыў у 955—959 гадох. Старэйшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты.

Эдвіг стаў каралём калі яму было чатырнаццаць гадоў пасля смерці яго дзядзькі, караля Эдрэда. У пачатку ўладарства адправіў у выгнанне Данстана, галоўнага парадчыка пры двары свайго бацькі b дзядзькі.

Паводле хронікі, гэта здарылася пасля сваркі з гэтым уплывовым царкоўнікам падчас каранацыі маладога караля. Пакуль людзі падымалі келіхі за здароўе караля, Эдвіг пакінуў свята разам з дзяўчынай Эльфгівай (пазней яго жонка). Абражаны адсутнасцю караля, Дунстан адшукаў яго і прымусова прывёў назад. Эдвіг у адказ на такую знявагу да каралеўскай асобы абвінаваціў абата ў растраце дзяржаўных сродкаў і адправіў царкоўніка ў выгнанне.

З-за гэтага ўчынку Эдвіг атрымаў шмат ворагаў, прыхільнікаў Дунстана. У 958 годзе шляхта Мерсіі і Нартумбрыі на чале з Ода, архіепіскапам Кентэрберыйскім, абвясцілі каралём Эдгарда, малодшага брата Эдвіга. Ода скасаваў шлюб Эдвіга і Эльфгівы, пасля чаго адпраіў маладую ў Ірландыю. 1 кастрычніка 959 года кароль памёр пры невысветленных абставінах ва ўзросце васемнаццаці гадоў.

Вонкавыя спасылкі