Кашан: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат змяніў: ca:Kaixan |
tagged isolated of cluster сірата1. |
||
Радок 107: | Радок 107: | ||
*[http://whc.unesco.org/en/tentativelists/5187 Кашан на сайце ЮНЕСКА] |
*[http://whc.unesco.org/en/tentativelists/5187 Кашан на сайце ЮНЕСКА] |
||
*[http://www.tio.by/newspaper/1245 Беларускі вандроўнік у Кашане] |
*[http://www.tio.by/newspaper/1245 Беларускі вандроўнік у Кашане] |
||
{{Ізаляваны артыкул|сірата1}} |
|||
[[Катэгорыя:Гарады Ірана]] |
[[Катэгорыя:Гарады Ірана]] |
Версія ад 11:27, 4 чэрвеня 2012
Горад
Кашан
کاشان
| ||||||||||||||||||||
Каша́н (перс. کاشان) - горад у Цэнтральным Іране, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.).
Гісторыя
Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і Тэпе-е-Сіалк. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі сельджукскі султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад персідскага слова кашы "чарапіца".
На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI - пач. XVII стст. ён быў адноўлены іранскім шахам Абасам I. У 1779 г. быў практычна разбураны землятрусам, пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, - прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.
Эканоміка
Значны транспартны вузел. Буйная і рамесная вытворчасць люстравых фаянсаў, вырабаў з медзі, дыванаў і тканін.
Адукацыя
Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Кашанскі ўніверсітэт, Кашанскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Ісламскі ўніверсітэт Азад.
Выдатныя мясціны
- Стары гліняны горад XIX - перш. пал. XX стст., які ўключае гарадскі базар, шэраг храмавых комплексаў, маўзалеяў, купецкіх рэзідэнцый, гарадскую сцяну
- Крэпасць Джалалі (XI ст.)
- Мінарэт Зейнадын (XI ст.)
- Мячэць Мейдан (XIII ст.)
- Маўзалей Хабіб ібн Мусы (XIII ст.), дзе, згодна традыцыі, пахаваны Абас I Вялікі (пач. XVII ст.)
- Сад Фін (XVI ст.)
- Археалагічны комплекс Сіалк
- Каля Кашана знаходзіцца этнаграфічная вёска Аб'янэ
Знешнія спасылкі