Кашан: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
tagged isolated of cluster сірата1. |
др →Гісторыя: вікіфікацыя |
||
Радок 82: | Радок 82: | ||
'''Каша́н''' ([[Персідская мова|перс.]] کاشان) - горад у Цэнтральным [[Іран]]е, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.). |
'''Каша́н''' ([[Персідская мова|перс.]] کاشان) - горад у Цэнтральным [[Іран]]е, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.). |
||
==Гісторыя== |
== Гісторыя == |
||
Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і [[ |
Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і [[Сіялк|Тэпе-е-Сіалк]]. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі [[Дынастыя Сельджукаў|сельджукскі]] султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад [[Персідская мова|персідскага]] слова ''кашы'' «чарапіца». |
||
На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI |
На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI — пач. XVII стст. ён быў адноўлены [[іран]]скім шахам [[Абас I Вялікі|Абасам I]]. У 1779 г. быў практычна разбураны [[Землетрасенне|землятрусам]], пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, — прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання. |
||
==Эканоміка== |
==Эканоміка== |
Версія ад 11:42, 4 чэрвеня 2012
Горад
Кашан
کاشان
| ||||||||||||||||||||
Каша́н (перс. کاشان) - горад у Цэнтральным Іране, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.).
Гісторыя
Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і Тэпе-е-Сіалк. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі сельджукскі султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад персідскага слова кашы «чарапіца».
На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI — пач. XVII стст. ён быў адноўлены іранскім шахам Абасам I. У 1779 г. быў практычна разбураны землятрусам, пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, — прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.
Эканоміка
Значны транспартны вузел. Буйная і рамесная вытворчасць люстравых фаянсаў, вырабаў з медзі, дыванаў і тканін.
Адукацыя
Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Кашанскі ўніверсітэт, Кашанскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Ісламскі ўніверсітэт Азад.
Выдатныя мясціны
- Стары гліняны горад XIX - перш. пал. XX стст., які ўключае гарадскі базар, шэраг храмавых комплексаў, маўзалеяў, купецкіх рэзідэнцый, гарадскую сцяну
- Крэпасць Джалалі (XI ст.)
- Мінарэт Зейнадын (XI ст.)
- Мячэць Мейдан (XIII ст.)
- Маўзалей Хабіб ібн Мусы (XIII ст.), дзе, згодна традыцыі, пахаваны Абас I Вялікі (пач. XVII ст.)
- Сад Фін (XVI ст.)
- Археалагічны комплекс Сіалк
- Каля Кашана знаходзіцца этнаграфічная вёска Аб'янэ
Знешнія спасылкі