Паўночны праліў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: eu:Ipar kanala
Радок 29: Радок 29:
[[es:Canal del Norte (Islas Británicas)]]
[[es:Canal del Norte (Islas Británicas)]]
[[et:Põhjaväin]]
[[et:Põhjaväin]]
[[eu:Ipar kanala]]
[[eu:Iparraldeko Kanala (Erresuma Batua eta Irlanda)]]
[[fr:Canal du Nord (îles Britanniques)]]
[[fr:Canal du Nord (îles Britanniques)]]
[[gl:Canle do Norte]]
[[gl:Canle do Norte]]

Версія ад 02:40, 5 чэрвеня 2012

Батыметрычная карта Ірландскага мора і праліваў

Паўночны праліў (англ.: North Channel, ірл.: Sruth na Maoile) — праліў паміж астравамі Вялікабрытанія і Ірландыя, злучае паўночную частку Ірландскага мора з Атлантычным акіянам. Мае даўжыню 170 км, шырыню 20—40 км, глыбіню да 272 м (жолаб Бофарта). У праліве назіраюцца моцныя прыліўныя плыні, хуткасць якіх дасягае 12 км/гад.[1]

У цэнтральнай частцы праліва ў берагі Шатландыі ўдаюцца буйны заліў Фёрт-оф-Клайд і пралівы Саўнд-оф-Джура, Кілбранан-Саўнд са шматлікімі бухтамі. Сярод іншых заліваў — Белфаст, бухта Лох-Раян. У праліве размешчаны астравы Аран, Гіха, Эйлса-Крэг і мноства іншых.[2]

Буйны порт — Белфаст. Праз праліў ажыццяўляецца вялікая колькасць паромных перавозак. У студзені 1953 года ў праліве патанула судна MV Princess Victoria, што прывяло да пагібелі 133 чалавек.

Зноскі

Гл. таксама