Рафал Алойзы Аскерка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42: Радок 42:
}}
}}


'''Рафал Алойзы Аскерка''' / '''Рафал Алаіз Аскерка''', ([[1708]]—[[1767]]) — дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
'''Рафал Алойзы Аскерка''' / '''Рафал-Алаіз Аскерка''', ([[1708]]—[[1767]]) — дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].


Староста багрымавіцкі ў 1742—1760,
Староста багрымавіцкі ў 1742—1760,

Версія ад 02:39, 6 чэрвеня 2012

Рафал Алойзы Аскерка
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
Маршалак земскі мазырскі
1738 — 1767

Нараджэнне 1708(1708)
Смерць 1767(1767)
Род Аскеркі
Бацька Антоні Аскерка
Маці Сафія Календа
Жонка Станіслава Тарэза Агінская
Дзеці Антон Яўхім, Ян Мікалай, Марыяна

Рафал Алойзы Аскерка / Рафал-Алаіз Аскерка, (17081767) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста багрымавіцкі ў 1742—1760, мазырскі харужы з 1733, маршалак з 1738, пасол на соймы 1748, 1760, 1764 і 1766. У 1733 быў сярод тых, хто выбіраў каралём Станіслава Ляшчынскага. У 1740 абраны мазырскім дэпутатам і стаў маршалкам Скарбовага трыбунала. З пачатку 1740-х гадоў супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Дапамог лоўчаму ВКЛ Міхалу Антонію Сапегу быць абраным дэпутатам у Мазыры і стаць маршалкам Трыбунала. Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх па рэформе дзяржаўнага ладу. У шэрагу іх прыхільнікаў знаходзіўся і пасля разрыву Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У 1756 ізноў абраны мазырскім дэпутатам і маршалкам Скарбовага трыбунала. На канвакацыйным сойме 1764 вызначаны паслом да складання пакта канвента. У 1765 няўдала намагаўся атрымаць пасаду надворнага падскарбія ВКЛ.

Маёнткі

У 1764 канвакацыйны суд прызнаў маёнтак Нароўля (разам з фальваркамі), што пачаткова быў каралеўшчынай (каралеўскаім уладаннем), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай Рафала Алойзы Аскеркі і яго нашчадкаў.

Сям'я

Сын новагародскага кашталяна Антонія Аскеркі і Соф'і з Календаў. Меў братоў Гервазыя Людвіка, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда. Ажаніўся са Станіславай Тарэзай Агінскай, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Пакінуў сыноў Антона Яўхіма, Яна Мікалая, дачку Марыяну, якая была замужам спачатку за менскім кашталянам Адамам Міхалам Ракіцкім, а потым за ўпіцкім кашталянам Міхалам Страшэвічам.

Крыніцы