Сан-Закарыа: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др clean up using AWB (7893) |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
Фасад царквы ўяўляе сабою адзін з найбольш выдатных узораў венецыянскай архітэктуры [[Эпоха Адраджэння|Ранняга Адраджэння]]. Будаўніцтва царквы пачалося ў гатычным стылі пад кіраўніцтвам [[Антоніа Гамбела]]. А з другога паверху і вышэй было збудавана па праекце [[Маўра Кадучы]]. Планіроўка інтэр'ера галоўным чынам гатычная, але з рэнесансным дэкорам. |

[[Выява: |
[[Выява:Giovanni Bellini Sacra Conversatione.jpg|злева|thumb|Джавані Беліні, Мадонна з немаўлём і святымі]] |
||
Над другім алтаром з левага боку размяшчаецца галоўны шэдэўр царквы - карціна [[Джавані Беліні]] «Мадонна з немаўлём і святымі». [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] быў зачараваны гэтай карцінай, і ў 1797 годзе павёз яе з сабой у [[Парыж]], дзе яна захоўвалася 20 гадоў. |

Радок 49: | Радок 49: | ||
У Сярэднявеччы, кожны год на [[Вялікдзень]] гэту царкву наведваў [[дож]] для вячэрняй малітвы. |
У Сярэднявеччы, кожны год на [[Вялікдзень]] гэту царкву наведваў [[дож]] для вячэрняй малітвы. |
||
[[Выява:Crypt of San Zaccaria church, Venice.jpg|thumb|злева|Крыпта]] |
[[Выява:Crypt of San Zaccaria church, Venice.jpg|thumb|злева|Крыпта]] |
||
[[Выява:Francesco Guardi 035.jpg|thumb| |
[[Выява:Francesco Guardi 035.jpg|thumb|290px|Царква Сан-Закарыа на карціне Франчэска Гвардзі]] |
||
У царквы ёсць дзве [[капліца|капліцы]] — Сан-Тарасіа і капліца Св. Афанасія. У першай знаходзіцца алтар старой царквы, у паўзатопленай крыпце захоўваюцца рэшткі васьмі дожаў, якія кіравалі з [[836]] па [[1172]] гады. |

Радок 67: | Радок 67: | ||
{{Arch-stub}} |
{{Arch-stub}} |
||
{{italy-geo-stub}} |
{{italy-geo-stub}} |
||
{{Славутасці Венецыі}} |
{{Славутасці Венецыі}} |
||
[[Катэгорыя:Цэрквы Венецыі]] |
[[Катэгорыя:Цэрквы Венецыі]] |
||
[[Катэгорыя:З'явіліся ў IX стагоддзі]] |
[[Катэгорыя:З'явіліся ў IX стагоддзі]] |
Версія ад 21:01, 8 чэрвеня 2012
Царква | |
Царква Сан-Закарыа | |
---|---|
італ.: San Zaccaria | |
45°26′05,33″ пн. ш. 12°20′37,23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Венецыя |
Канфесія | Рымска-каталіцкі Касцёл |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d] |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнесанс |
Архітэктар |
Антоніа Гамбела Маўра Кадучы |
Дата заснавання | IX стагоддзе і XV стагоддзе |
Будаўніцтва | IX стагоддзе — 1515 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Сан-Закарыа (італ.: San Zaccaria) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла.
Гісторыя
Царква была пабудавана ў IX стагоддзі для захоўвання мошчаў Св.Захарыя (бацькі Яна Хрысціцеля), перададзеных у дарунак гораду Венецыі візантыйскім імператарам Львом V. Пасля наймацнейшага пажару 1105 года была збудавана нанова і перабудавана паміж 1458 і 1515 гадамі.
Архітэктура
Фасад царквы ўяўляе сабою адзін з найбольш выдатных узораў венецыянскай архітэктуры Ранняга Адраджэння. Будаўніцтва царквы пачалося ў гатычным стылі пад кіраўніцтвам Антоніа Гамбела. А з другога паверху і вышэй было збудавана па праекце Маўра Кадучы. Планіроўка інтэр'ера галоўным чынам гатычная, але з рэнесансным дэкорам.
Над другім алтаром з левага боку размяшчаецца галоўны шэдэўр царквы - карціна Джавані Беліні «Мадонна з немаўлём і святымі». Напалеон быў зачараваны гэтай карцінай, і ў 1797 годзе павёз яе з сабой у Парыж, дзе яна захоўвалася 20 гадоў.
У Сярэднявеччы, кожны год на Вялікдзень гэту царкву наведваў дож для вячэрняй малітвы.
У царквы ёсць дзве капліцы — Сан-Тарасіа і капліца Св. Афанасія. У першай знаходзіцца алтар старой царквы, у паўзатопленай крыпце захоўваюцца рэшткі васьмі дожаў, якія кіравалі з 836 па 1172 гады. Капліца Святога Афанасія першапачаткова была цэнтральнай часткай царквы, у 1595 годзе яна была ператворана ў капліцу.
Гл. таксама
Літаратура
- Herbert Dellwing: Die Kirchen San Zaccaria in Venedig. Eine ikonologische Studie. In: Zeitschrift für Kunstgeschichte, 37. Bd., H. 3/4 (1974), S. 224-234
- Andrea Rosemann: Die Kirche San Zaccaria in Venedig. Dissertation, TU Berlin 1992 (Volltext)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Закарыа