Сарочынскі валун: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сарочынскі валун''' — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1988). За 1,5 к...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:21, 12 чэрвеня 2012

Сарочынскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1988). За 1,5 км на поўнач ад вёскі Сарочына (Ушацкі раён, Віцебская вобласць) у адхоне шашы Лепель-Полацк. Валун парфірападобнага буйназярністага граніту; даўжыня 2,3 м, вышыня 2,2 м, шырыня 1,5 м, у абводзе 6,8 м, аб'ём 4 м³. Маса каля 10 тон. Прынесены ледавіком са Скандынавіі каля 20-18 тысяч год таму.