Рагачоўскі павет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: uk:Рогачовський повіт
Радок 16: Радок 16:
[[be-x-old:Рагачоўскі павет]]
[[be-x-old:Рагачоўскі павет]]
[[ru:Рогачёвский уезд]]
[[ru:Рогачёвский уезд]]
[[uk:Рогачовський повіт]]

Версія ад 16:59, 13 чэрвеня 2012

Рагачоўскі павет (руск.: Рогачёвский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17731924 гг. Цэнтр — г. Рагачоў. Утвораны 2 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 2 красавіка 1777 г. у Магілёўскай губерні, з 23 снежня 1796 г. — Беларускай губерні. У гэты час паўднёвая частка павета далучана да Гомельскага павета, а на поўначы яму перададзена частка Чэрыкаўскага і большая частка скасаванага Быхаўскага павета. З 27 лютага 1802 г. у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 г. З 1861 г. падзяляўся на 18 валасцей, меў 9 мястэчак. Плошча каля 7451 км2, насельніцтва 121,6 тыс. чалавек (1864 г.), 142,9 тыс. чалавек (1885 г.). У 1917 г. было 14 валасцей. З 26 красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 3 сакавіка 1924 г. у складзе БССР. 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Бабруйскую і Магілёўскую акругі.

Тэрыторыя Рагачоўскага павета ставіцца да Палесся. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У перыяд панавання Рэчы Паспалітай была ў валоданні вядомай «сожскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нараўне з «друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў.

Воласці Рагачоўскага павета: Гарадзецкая (адміністрацыйны цэнтр - м. Гарадзец), Доўская (с. Доўск), Дудзіцкая (Дудзічы), Кармянская (м. Карма), Кашалёўская (с. Кашалёва), Кісцянёўская (с. Кісцяні), Лукаўская (с. Лукі), Мяркулавіцкая (с. Меркулавічы), Недайская (с. Недайкі), Пакоцкая (с. Покаць), Палеская (с. Палессе), Расохская (с. Расохі), Рэчкаўская (с. Рэчкі), Стараруднянская (с. Старая Рудня), Стаўбунская (с. Стаўбун), Стрэшынская (м. Стрэшын).

Прамысловасць

У 18551861 гг. у фальварку Астэрманск дзейнічала Астэрманская цукровая мануфактура. Мела цёрачную машыну, 6 гідраўлічных прэсаў, 2 стужачныя прэсы для адціскання соку, 7 катлоў. Працавалі 172 рабочыя. Прадукцыю збывалі ў Маскву.

Гл. таксама