Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Уладзімір Дзям'янавіч Ягораў''' (нар. 7 лістапада 1939, вёска Рэчыца, [[Чэрыкаўскі раён...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15: Радок 15:
== Узнагароды ==
== Узнагароды ==
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, 15 медалямі.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, 15 медалямі.

== Гл.таксама ==
* [[Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь]]


{{DEFAULTSORT:Ягораў}}
{{DEFAULTSORT:Ягораў}}

Версія ад 12:16, 14 чэрвеня 2012

Уладзімір Дзям'янавіч Ягораў (нар. 7 лістапада 1939, вёска Рэчыца, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1994 - 1995).

Біяграфія

Беларус. У 1967 годзе скончыў (завочна) Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці гісторыя, у 1979 годзе - Вышэйшую школу КДБ СССР ім. Ф. Э. Дзяржынскага.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе пасля заканчэння Рэспубліканскага культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай дырэктарам Чэрыкаўскага раённага Дома культуры, затым да 1962 года праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Савецкай Арміі. Быў на камсамольскай рабоце - інструктар Магілёўскага АК ЛКСМБ, 2-й, затым 1-ы сакратар Магілёўскага ГК ЛКСМБ, сакратар-загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай працы Магілёўскага АК ЛКСМБ, загадчык аддзела студэнцкай моладзі ЦК ЛКСМБ, старшыня Камітэта моладзевых арганізацый БССР. З 1974 па 1977 год - сакратар ЦК ЛКСМБ.

У органах дзяржбяспекі з 1977 года - слухач Вышэйшай школы КДБ, затым намеснік начальніка аддзела КДБ пры СМ БССР.

У 1981 годзе накіраваны на працу ў органы ўнутраных спраў - начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, першы намеснік Міністра ўнутраных спраў БССР, міністр унутраных спраў Латвійскай ССР, кіраўнік Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС ДРА, начальнік ГУУС на транспарце МУС СССР, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 1994 года па снежань 1995 года - старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. З лютага 1996 па лістапад 2000 года - дэпутат ВС Рэспублікі Беларусь, старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, 15 медалямі.

Гл.таксама