Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.6.5) (робат дадаў: de:Alexander Mjasnikow |
др Bot: + Шаблон:Normdaten |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
[[pl:Aleksandr Miasnikian]] |
[[pl:Aleksandr Miasnikian]] |
||
[[ru:Мясников, Александр Фёдорович]] |
[[ru:Мясников, Александр Фёдорович]] |
||
{{Normdaten |
|||
|PND= |
|||
|LCCN=n/8/425322 |
|||
|VIAF=23533077 |
|||
|SELIBR= |
|||
|GKD= |
|||
|SWD= |
|||
|WP= |
|||
}} |
Версія ад 20:32, 14 чэрвеня 2012
Аляксандр Фёдаравіч МЯСНІКОЎ (сапр. Мяснікян) (1886 - 1925) — адзiн з кiраўнiкоў падзей Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 г. у Мінску, савецкi партыйны i дзяржаўны дзеяч.
Скончыў Маскоўскi унiверсiтэт (1911). 3 верасня 1917 г. да мая 1918 г. старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РКП(б). 3 лiстапада 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнiм фронтам, са снежня выконваючы абавязкi Вярхоўнага галоўнакамандуючага, са студзеня 1918 г. старшыня Аблвыканкамзаха. У студзенi—лютым 1919 г. член Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi, старшыня ЦБ КП(б)Б. У лютым 1919 г. Старшыня ЦВК БССР, намеснiк старшынi СНК БССР i народны камiсар па ваенных справах. Член ЦБ КП(б)Б у 1919 г., член Прэзiдыума ЦК КП(б) Літбел у сакавiку 1919—вераснi 1920 гг. Летам 1920 начальнік палітупраўлення Заходняга фронту.
3 восені 1920 ваенны арганізатар, сакратар Маскоўскага камітэта РКП(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваенных справах Армянскай ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета ЗСФСР, потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). Член РВС СССР, член Прэзідыума ЦВК СССР у 1923—25.
Аўтар артыкулаў па пытаннях марксісцкай тэорыі, гісторыі рэвалюцыйнага руху, армянскай літаратуры.
Загінуў у авіяцыйнай катастрофе.
Літаратура
- Хаўратовіч І. Мяснікоў // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.