Антарктыка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат дадаў: got:𐌰𐌽𐍄𐌰𐍂𐌺𐍄𐌹𐌺𐌰 |
др r2.7.2) (робат дадаў: hu:Antarktisz, vi:Vùng Nam Cực |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
[[got:𐌰𐌽𐍄𐌰𐍂𐌺𐍄𐌹𐌺𐌰]] |
[[got:𐌰𐌽𐍄𐌰𐍂𐌺𐍄𐌹𐌺𐌰]] |
||
[[hsb:Antarktis]] |
[[hsb:Antarktis]] |
||
[[hu:Antarktisz]] |
|||
[[hy:Անտարկտիկա]] |
[[hy:Անտարկտիկա]] |
||
[[ilo:Antártiko]] |
[[ilo:Antártiko]] |
||
Радок 37: | Радок 38: | ||
[[sq:Antarktis]] |
[[sq:Antarktis]] |
||
[[uk:Антарктика]] |
[[uk:Антарктика]] |
||
[[vi:Vùng Nam Cực]] |
|||
[[yo:Antárktìkì]] |
[[yo:Antárktìkì]] |
Версія ад 15:15, 15 чэрвеня 2012
Антарктыка, паўднёвая палярная вобласць Зямлі, якая ўключае мацярык Антарктыду (разам з астравамі і шэльфавым ледавіком) і прылеглыя да яе воды Паўднёвага акіяна. Мяжа Антарктыкі — паўночнае размяшчэнне антарктычнага палярнага фронту, які праходзіць паміж 48 гр і 60 гр. паўднёвай шыраты. Плошча каля 52,5 млн. км2. Мацярык акружае шэльфавая паласа з глыбінямі да 500—600 м. Круты мацерыковы схіл на глыбіні каля 3000 м зменьваецца шырокай паласой акіянскіх катлавін: Афрыканска-Антарктычнай, Аўстрала-Антарктычнай, Белінсгаўзена і Паўднёва-Антыльскай з глыбінямі 5000—7000 м. Антарктыка — найбольш суровая вобласць Зямлі з нізкімі тэмпературамі паветра, снежнымі завірухамі, моцнымі вятрамі і туманамі.
У міжнародным праве Антарктыка — міжнародная тэрыторыя, прававы рэжым якой рэгуліруецца Дагаворам аб Антарктыцы. Выкарыстанне марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі рэгуліруецца асобнымі пагадненнямі паміж удзельнікамі Дагавора 1959: Міжнароднай канвенцыяй па рэгуліраванню кітабойнага промыслу (2 снежня 1946), Канвенцыяй аб захаванні цюленяў Антарктыкі (1972), Канвенцыяй аб захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (1980). Выкарыстанне мінеральных рэсурсаў не дапускаецца Пратаколам 1991 да Дагавора аб Антарктыцы. Існуе ідэя абвясціць Антарктыку агульнай спадчынай чалавецтва.