Розніца паміж версіямі "Караваджа"

Jump to navigation Jump to search
Аб’ём не змяніўся ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
У ранні перыяд творчасці мастака (1590-ыя) былі напісаны карціны «Лютніст», «Музыка» (абедзьве 1595), «Гульцы» (1594—95), «Вакх» (каля 1595). Для гэтых і многіх іншых работ ранняга перыяду («Хлопчык з кошыкам садавіны», «Хлопчык, якога ўкусіла яшчарка», «Хворы Вакх») уласціва выяўленне не падзеі, а тыповасці вобраза, сітуацыі. Жывапісная манера вызначаецца выразнай пластычнасцю контураўі аб'ёмаў, рэзкім супастаўленнем танальных і колеравых плям. Невялікія палотны напісаны ўпэўненым мазком з амаль адчувальнай дакладнасцю дэталяў, яны запоўнены адной, радзей — дзвюма фігурамі, максімальна набліжанымі да пярэдняга плана.
 
[[File:Michelangelo Caravaggio 062020.jpg|thumb|left|«Лютніст» (1593-94)]]
Так, у рабоце «Лютніст» М. Караваджа з майстэрствам, падрабязна выяўляе лютню, ноты, садавіну, кветкі, сцвярджаючы перавагу непасрэднага ўспрыняцця жыцця праз яго пачуццёва-адчувалыныя формы. Нават паказваючы герояў біблейскіх паданняў, мастак не адыходзіць ад выбранага пластычнага і вобразнага рашэння. Работы «Укрыжаванне Пятра» (1601), «Нявер'е Фамы» (1603), «Прызванне апостала Матфея» (1599—1600), «Адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля» (1608) будуюцца па нязвыклых, нетрадыцыйных суадносінах форм, каляровых плямаў. Гэта, па сутнасці, жанравыя сцэны, героямі якіх з'яўляюцца звычайныя людзі. Свяшчэнныя падзеі паказаны проста, праўдзіва, а галоўнае — падкрэслена будзённа, быццам усё гэта мастак убачыў у паўсядзённым жыцці.
 

Навігацыя