Розніца паміж версіямі "Свабода творчасці"

Jump to navigation Jump to search
269 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
{{Свабоды}}
'''Свабода творчасці''' — прынцып, згодна з якім аўтар мастацкага твора мае права свабодна выбіраць напрамак сваёй творчасці, тэмы, прадметы для апісання, ужываць любыя выяўленчыя сродкі і мастацкія прыёмы, якія ён лічыць падыходзячымі для дасягнення абранай творчай мэты.
 
Разглядаецца як адна з праяў фундаментальнага прынцыпу [[свабода слова|свабоды слова]], які прадугледжвае права кожнага на свабоднае выказванне сваіх думак. Прынцып свабоды творчасці прапануе зыходзіць з таго, што наяўнасць любых [[табу]] на тэмы або выяўленчыя сродкі, з аднаго боку, абмяжоўвае магчымасці самавыяўлення аўтара, з другога - пазбаўляе грамадства сапраўды мастацкіх твораў. Таму, з пункту гледжання прыхільнікаў прынцыпу свабоды творчасці, магчымасць творчасці без абмежаванняў больш каштоўная, чым палітычныя ці маральныя прынцыпы, для выканання якіх свабоду творчасці абмяжоўваюць.
 
== Гл. таксама ==
* [[Свабода слова]]
* [[Паліткарэктнасць]]
* [[Карыкатурны скандал]]
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}}
 
{{HR-stub}}
 
[[Катэгорыя:Правы чалавека]]
[[Катэгорыя:Творчасць]]
 
[[ru:Свобода творчества]]

Навігацыя