Ірвота: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ro:Vomă
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: sn:Kurutsa
Радок 67: Радок 67:
[[sk:Zvracanie]]
[[sk:Zvracanie]]
[[sl:Bljuvanje]]
[[sl:Bljuvanje]]
[[sn:Kurutsa]]
[[sr:Повраћање]]
[[sr:Повраћање]]
[[sv:Kräkning]]
[[sv:Kräkning]]

Версія ад 16:33, 24 чэрвеня 2012

Ірвота
Ірвота. Ілюстрацыя з сярэднявечнай кнігі Tacuinum Sanitatis (XIV стагоддзе)
Ірвота. Ілюстрацыя з сярэднявечнай кнігі Tacuinum Sanitatis (XIV стагоддзе)
МКХ-10 R11.11.
МКХ-9 787787
MeSH D014839
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірвота[1] , таксама Рвота (пасля галосных), разм. Ваніты — рэфлекторнае вывяржэнне змесціва страўніка (часам і дванаццаціперснай кішкі) праз рот (часам і праз нос). Ірвота ў асноўным абумоўліваецца скарачэннем цягліц брушнога прэса; пры гэтым выходная частка страўніка шчыльна закрываецца, цела страўніка расслабляецца, адкрываецца ўваход у страўнік, пашыраецца стрававод, паражніна рота. Увесь гэты рэфлекторны акт рэгулюецца ірвотным цэнтрам, размешчаным у даўгаватым мозгу. Ірвоце звычайна папярэднічае млоснасць, міжвольныя глытальныя рухі, пачашчанае дыханне, узмоцненае вылучэнне сліны і слёз. Ірвотныя масы складаюцца звычайна з рэшткаў ежы, страўнікавага соку, слізі; могуць утрымліваць жоўць і іншыя прымешкі (кроў, гной).

Ірвота назіраецца пры шэрагу інфекцый (шкарлятына, тыф і т. д.), атручванні (харчовыя, медыкаментозныя, наркатычныя), назапашванні ў крыві таксічных прадуктаў абмену (ірвота пры паразе нырак), у цяжарных, раздражненні брушыны, пры гастрытах, язвавай хваробе і іншых. У шэрагу выпадкаў ірвота вызваляе арганізм ад шкодных рэчываў. Ірвота можа таксама узнікаць пры моцных хваляваннях, эмоцыях адмоўнага характару, з'яўляецца сімптомам засмучэнні цэнтраў нервовай сістэмы (парушэнне мазгавога кровазвароту, страсення мозгу, менінгіт і т. п.), узнікаць пры раздражненні вестыбулярнага апарата (напрыклад, пры марской хваробы).

Зноскі

  1. Варыянты напісання ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.106, С.259

Гл. таксама