Голуб міру: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ca:El colom de la pau
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: ca:Colom de la pau
Радок 21: Радок 21:


[[be-x-old:Голуб міру]]
[[be-x-old:Голуб міру]]
[[ca:El colom de la pau]]
[[ca:Colom de la pau]]
[[da:Fredsdue]]
[[da:Fredsdue]]
[[de:Friedenstaube]]
[[de:Friedenstaube]]

Версія ад 12:37, 25 чэрвеня 2012

Голуб міру

Голуб міру — выраз, які атрымаў папулярнасць пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў сувязі з дзейнасцю Сусветнага кангрэсу прыхільнікаў міру. Першы Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру праходзіў у 1949 годзе ў Парыжы і Празе. Эмблема гэтага кангрэсу была намаляваная Паблам Пікасам. На эмблеме намаляваны белы голуб, які трымае ў дзюбе галінку алівы.

Гісторыя знаку

Яшчэ ў старажытнасці голуб лічыўся знакам урадлівасці, а пазней і міру. Старажытныя людзі меркавалі, што ў голуба няма жаўцяка, а жоўць лічылася чыннікам злога, сварлівага норава. Галубы лічыліся святымі птушкамі і веснікамі багоў у краінах Усходу.

У хрысціянстве галуб разглядаўся як сімвал Святога Духу. У Бібліі галубка, выпушчаная Ноем, прынесла яму аліўкавую галінку як знак прымірэння стыхіі. Гэта лічыцца знакам даравання людзям. У сярэднявечча голуб быў абавязковым атрыбутам Звеставанні, Вадохрышчы, Спаслання Святога Духу і Сёмухі. Лічылася, што д'ябал і вядзьмаркі могуць прымаць любыя абліччы, акрамя голуба і авечкі.

У Старажытным Рыме знакам міру лічыліся галубкі Венеры, якія звілі сабе гняздо ў перакуленым шлеме Марса. З-за сваёй адданасці нашчадзі голуб сімвалізаваў мацярынскія пачуцці. Часам голуб з'яўляўся знакам мудрасці. У габрэяў голуба звалі «Ёна». Прарок, пасланы Госпадам у Ніневiю, насіў імя Ёна. У Кітаі голуб — знак старасці і даўгалецця. Галубкі, якія цалуюцца — сімвал закаханых.

У ЗША палітыкаў, якія лабіруюць інтарэсы вайскоўцаў, завуць каршакамі, а мірных дзеячаў — галубамі.

У Сеціве