Вялікая пячатка ЗША: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: vep:AÜV:oiden valdkundznam
Радок 30: Радок 30:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://www.infousa.ru/facts/great_seal.htm Вялікая пячатка Злучаных Штатаў]
* [http://www.infousa.ru/facts/great_seal.htm Вялікая пячатка Злучаных Штатаў]
* [http://www.greatseal.com/ www.greatseal.com] {{Ref-en}}
* [http://www.state.gov/www/publications/great_seal.pdf ''The Great Seal of the United States''] PDF, {{Ref-en}}


{{Пячаткі ЗША}}
{{краіна ў тэмах
{{ЗША ў тэмах}}
|краіна = ЗША
{{Паўночная Амерыка паводле тэм|Герб|Гербы|колер=ЗША}}
|краіны = ЗША
|краіне = ЗША
|выява = {{сцяг ЗША|35px}}
|колер = {{колер|ЗША}}
}}


[[Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы ЗША]]
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы ЗША]]
[[Катэгорыя:Пячатка дзяржаў|ЗША]]

{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}



Версія ад 15:16, 1 ліпеня 2012

Вялікая пячатка ЗША
Зваротны бок пячаткі

Вялікая пячатка ЗША (англ.: Great Seal of the United States) — выкарыстоўваецца, каб пацвердзіць сапраўднасць дакументаў, выпушчаных урадам Злучаных Штатаў Амерыкі.

Апісанне

Пярэдні бок

На пярэднім баку пячаткі намаляваны белагаловы арлан, які з'яўляецца нацыянальным знакам ЗША. У адной лапе ён трымае 13 стрэл, у другой — аліўкавую галіну, сімвалізуючы, што Злучаныя Штаты Амерыкі «жадаюць міру, але заўсёды гатовыя да вайны». Аліўкавая галіна традыцыйна намаляваная з 13 лісткамі і 13 аліўкамі. Галава арла звернутая ў бок аліўкавай галіны, што азначае большую перавагу міру, а не вайне. У дзюбае арол трымае скрутак з надпісам на лацінскай «E Pluribus Unum», што перакладаецца як «са шматлікіх — адзін». Над галавой арла размешчаны 13 зорак у блакітным воблаку. Зоркі размешчаныя ў шэрагах 1-4-3-4-1, фармуючы шасціканцовую зорку. На грудзях ў арла шчыт з 13 чырвонымі і белымі палосамі і 50 зоркамі на сінім фоне.

Зваротны бок

На зваротным боку пячаткі намаляваная няскончаная піраміда, вяршыню якой вянчае вока ў трыкутніку. Піраміда складаецца з трынаццаці ўзроўняў, традыцыйна сімвалізуючы 13 штатаў, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад ЗША — Масачусетс, Конэкцікут, Род-Айленд, Нью-Гэмпшыр, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пэнсільванію, Дэлавэр, Вірджынію, Мэрылэнд, Паўночную Караліну, Паўднёвую Караліну, Джорджыю. На першым узроўні нанесеная дата 1776 рымскімі лічбамі — MDCCLXXVI. Вока на вяршыні піраміды азначае «Вока Провіды». Надпіс «Annuit C?ptis» азначае «яно добразычлівае да нашых пачынанняў». Фраза, размешчаная на скрутку пад пірамідай, абвяшчае «Novus Ordo Seclorum» — «Новы парадак навекі».

Спіс усіх элементаў лікам трынаццаць

  • 13 зорак
  • 13 палос
  • 13 стрэл у лапе арла
  • 13 аліўкавых лісткоў
  • 13 маслінаў на галіне
  • 13 цагляных узроўняў піраміды

Цікавыя факты

долар ЗША

«Вялікая пячатка ЗША» з 1935 года размешчаная на адваротным боку банкноты $1. Злева выява адваротнага боку пячаткі, зправа — пярэдняга боку.

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Link GA