Легенда аб Палемоне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Легенда аб Палемоне}}: легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ...
(Няма розніцы)

Версія ад 16:53, 24 студзеня 2008

Шаблон:Вызнч: легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Упершыню выкладзена ў летапісным зводзе «Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» (1520-я гг.), паўторана (у варыянтах) Міхалонам Літвінам і інш.

Паводле легенды, у 1 ст. 500 сем'яў рымскай знаці уцяклі марскім шляхам у Жмудзь, ратуючыся ад жорсткасцяў імператара Нерона. На чале эмігрантаў быў Шаблон:Вызн2Шаблон:Вызн2, а яго сын Шаблон:Вызн2 заснаваў дынастыю літоўскіх князёў, да якой належаў і заснавальнік ВКЛ Міндоўг. Сама назва «Літва» у легендзе выводзіцца ад лацінскага слова lituus: «труба, ваенны сігнальны ражок».

Ацэнкі

Навуковае абгрунтаванне непраўдападобнасці легенды было выказана яшчэ М. Улашчыкам. Мяркуецца, што гэтая легенда, як і наогул большасць легенд, мелася служыць новым грамадска-палітычным мэтам літоўскай арыстакратыі, якія аформіліся ў пачатку 16 ст., а таксама сведчыла аб патрэбе этнічнага самавызначэння літоўцаў. Наяўнасць рымскіх продкаў узносіла літоўцаў над іншымі народамі, служыла іх нацыянальнаму гонару. Апроч таго, згодна з легендай літоўцы вялі свой радавод ад каталіцкага Захаду і не мелі нічога супольнага з Усходам (Руссю).[1]

Зноскі

  1. Белазаровіч, С.52.

Шаблон:Літ