Віцебскі мастацкі музей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
|памер =
|памер =
|подпіс =
|подпіс =
|lat_dir = |lat_deg = 55.165056|lat_min = |lat_sec =
|lat_dir = |lat_deg = 55.19336|lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = |lon_deg = 30.207097|lon_min = |lon_sec =
|lon_dir = |lon_deg =30.205729|lon_min = |lon_sec =
|region =
|region =
|CoordScale =
|CoordScale =

Версія ад 23:52, 2 ліпеня 2012

Віцебскі абласны мастацкі музей
Файл:Віцебскі абласны мастацкі музей.jpg
Заснаваны 1992
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, вул. Леніна, 32
Дырэктар В.І. Акуневіч
ratusha.by/mastacki-muze…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віцебскі абласны мастацкі музей — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны 27 лютага 1992 г. у г. Віцебску паводле загаду Віцебскага аблвыканкама. 3 2006 г. загадчыца філіяла В.І. Акуневіч.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4868 адз. захоўвання, навукова-дапаможны — 1643 адз. Плошча экспазіцыі 700 м2.

Калекцыя

У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянсу 18 — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны 19 ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур 18 ст. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: І. Айвазоўскага, М. Свярчкова, І. Крамскога, А. Куінджы, І. Левітана, В. Пярова, І. Шышкіна, І. Рэпіна і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: В. Бялыніцкага-Бірулі, С. Заранкі, І. Хруцкага і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: І. Пэна, З. Азгура, А. Бразера, С. Гершова, Л. Лейтмана, Я. Мініна, А. Рома, Л. Рана, С. Юдовіна, Д. Якерсона; сучасных мастакоў Беларусі.

Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.

Літаратура

  • Акуневіч, В.І. Віцебскі мастацкі музей / В.І. Акуневіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін. - Мн., 2008. – С. 178-180.
  • Віцебскі абласны мастацкі музей // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 643.

Спасылкі