Нумізматыка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→Гл. таксама: дапаўненне |
др r2.7.2) (робат дадаў: xmf:ნუმიზმატიკა |
||
Радок 81: | Радок 81: | ||
[[uk:Нумізматика]] |
[[uk:Нумізматика]] |
||
[[wa:Manoyince]] |
[[wa:Manoyince]] |
||
[[xmf:ნუმიზმატიკა]] |
|||
[[zh:货币学]] |
[[zh:货币学]] |
Версія ад 16:53, 5 ліпеня 2012
Нумізматыка - вывучэнне грошай, гісторыі грашовага абарачэння, біцця манет; калекцыянаванне манет, банкнотаў, заменнікаў грошай і г. д. У навуковым плане складае дапаможную гістарычную дысцыпліну.
Паходжанне
Збіранне незвычайных ці старажытных аплатных сродкаў вядома са старажытнасці. У XV - XVI стст. у краінах Заходняй Еўропы ў межах антыкварнага занятку (калекцыянавання старажытнасцяў) вызначыўся спецыяльны напрамак нумарыя. Як навуковы занятак ён быў вызначаны Ж. Ж. Скалігерам у яго трактаце "Аб нумарыі" ці "Аб вывучэнні манет" (De re nummaria, 1606 г.). З XVIII ст. тэрмін нумізматыка набыў шырокі навуковы ўжытак. Лічыцца, што ён паходзіць ад лацінскіх слоў "numismatis" і "nomisma" (манета), якія ў сваю чаргу паходзяць ад грэчаскага слова "νομισμα" (манета, законны аплатны сродак).
Навуковая дысцыпліна
Нумізматыка як навуковая дысцыпліна займаецца выяўленнем нумізматычных помнікаў, вывучэннем фактаў і працэсаў, што маюць дачыненне да гісторыі грошай і грашовага абарачэння. Асноўныя крыніцы: манетныя калекцыі і клады, інструменты манетнай вытворчасці, матэрыялы для экспертызы грошай і г. д. Шчыльна звязана з іншымі дысцыплінамі: археалогіяй, сфрагістыкай, геральдыкай, эпіграфікай, метралогіяй і інш. Вылучаюць спецыяльныя напрамкі: экзаномія (вывучэнне манетападобных аб'ектаў), натафілію (вывучэнне банкнотаў), скрыпафілію (вывучэнне грашовых сертыфікатаў).
Літаратура
Рябцевич В. Н. Нумизматика Беларуси. - Мн.: Полымя, 1995
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нумізматыка