Генеральная акруга Беларусь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
афармленне і др. стыль 1,2 абз. |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня [[1943]] быў гаўляйтэр [[В. Кубэ]]. З верасня 1943 да чэрвеня [[1944]] выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі [[К. фон Готберг]]. |
Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня [[1943]] быў гаўляйтэр [[В. Кубэ]]. З верасня 1943 да чэрвеня [[1944]] выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі [[К. фон Готберг]]. |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944]] |
Версія ад 00:29, 26 студзеня 2008
Шаблон:Вызн (ням.: Generalbezirk Weissruthenian), ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Была арганізаваная 17 ліпеня 1941, і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.
У склад генеральнай акругі «Беларусь» увайшла тэрыторыя БССР па лініі Полацк – Барысаў на ўсходзе, Старыя Дарогі – возера Чырвонае на поўдні, рака Зальвянка – усходняя ўскраіна Белавежскай пушчы на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941).
Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся генеральны камісарыят Беларусь на чале з генеральным камісарам. Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусь была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Менская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая. У кожнай з іх быў створаны гарадскі камісарыят (гебітскамісарыят), у Менску дзейнічаў асобны гарадскі камісарыят. У гарадах і раёнах былі створаны гарадскія, раённыя і валасныя ўправы.
Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня 1943 быў гаўляйтэр В. Кубэ. З верасня 1943 да чэрвеня 1944 выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі К. фон Готберг.