Сцяг ЗША: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат змяніў: vep:AÜV:oiden flag |
др r2.7.1) (робат дадаў: pnb:امریکی چنڈا |
||
Радок 77: | Радок 77: | ||
[[no:USAs flagg]] |
[[no:USAs flagg]] |
||
[[pl:Flaga Stanów Zjednoczonych]] |
[[pl:Flaga Stanów Zjednoczonych]] |
||
[[pnb:امریکی چنڈا]] |
|||
[[pt:Bandeira dos Estados Unidos]] |
[[pt:Bandeira dos Estados Unidos]] |
||
[[ro:Drapelul Statelor Unite ale Americii]] |
[[ro:Drapelul Statelor Unite ale Americii]] |
Версія ад 02:19, 11 ліпеня 2012
Злучаныя Штаты | |
---|---|
Зацверджаны | 4 ліпеня 1960 (50 зорак) |
Прапорцыя | Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 10:19 |
Дзяржаўны сцяг ЗША, вядомы таксама як зорна-паласаты сцяг (анг. Stars and Stripes) — афіцыйны дзяржаўны сімвал ЗША (нараўне з Вялікай пячаткай і гімнам).
Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з сямю чырвонымі і шасцю белымі гарызантальнымі палосамі, якія чаргуюцца. У кантоне цёмна-сіняга колеру — 50 пяціканцовых зорак белага колеру. 13 палос — 13 калоній, якія ўтварылі незалежную дзяржаву (Нью-Гемпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Дэлавэр, Мэрылэнд, Вірджынія, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Джорджыя, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсыльванія). Сіні прамавугольнік з левага боку сімвалізуе Саюз. Колькасць зорак у сінім полі адпавядае ліку штатаў (у цяперашні час іх 50). Чырвоны колер увасабляе цягавітасць і доблесць; цёмна-сіні — стараннасць, справядлівасць, пільнасць; белы — нявіннасць і чысціню. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 10:19.
Сцяг мяняўся з цягам часу ў залежнасці ад колькасці штатаў, якія складалі Саюз. Новая зорка дадаецца да сцяга 4 ліпеня пасля ўваходжання ў саюз новага штата. Колькасць палос застаецца нязменным; адзінае выключэнне — сцяг 1795—1818 гг., калі разам з двума зоркамі былі дададзеныя яшчэ і 2 паласы (пазней прыбраныя).