Размовы з удзельнікам:Wouk: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др Пра Няміру
Радок 23: Радок 23:


:::: То пераходзім на "палымяную"? [[Удзельнік:AntonBryl|AntonBryl]] 23:15, 28 Студзень 2008 (UTC)
:::: То пераходзім на "палымяную"? [[Удзельнік:AntonBryl|AntonBryl]] 23:15, 28 Студзень 2008 (UTC)

:::: Пра Няміру, калі ласка пацярпіце, я ж не з дуба вецце назбіраў -- калісьці нешта адмысловае пра яго чытаў, дык у моск адклалася, але не ўсё :) Во сябра даў манаграфію на Няміравічах і некаторых інш. родах, як раз зараз загружаю амаль 140 Mb, дык пачытаўшы ўсё папраўлю, калі што не так -- супраць гістарыяграфічнай традыцыі не пайду ж ніяк. --[[Удзельнік:MaximLitvin|MaximLitvin]] 23:22, 28 Студзень 2008 (UTC)

Версія ад 02:22, 29 студзеня 2008

Дзеля ачысткі сумлення — готыка 15 ст., над якой вы мучыліся ў be-x, называецца "палымянай" (крыніца: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.574.). Yury Tarasievich 08:05, 28 Студзень 2008 (UTC)

Дзякуй шчыра за дапамогу, але дзеля таго мы і палічылі патрэбным ўгрунтаваць адпаведную старонку для абмеркаваньня, каб абдумваць такія рэчы калектыўна. Просьба, калі можаце пакідайце допісы на той старонкі, каб ня толькі я мог іх бачыць. --Wouk 22:01, 28 Студзень 2008 (UTC)
Ды пра гэта я і кажу — мінімум 40 гадоў існуе тэрмін, дык што вы там сабраліся "абдумваць"?? На падставе якой рэальнай патрэбы? Дапускаючы, што кніга "Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі" вам знаёмая, дазволю сабе адаслаць да яе — да апісання агульнапрынятых патрабаванняў да тэрміну. Або можаце пацікавіцца канкрэтнымі фармулёўкамі такіх патрабаванняў, выпрацаванымі ў польскай лексікаграфіі (не памятаю зараз, дзе іх бачыў), калі гэта для вас большы аўтарытэт. Агульнае адно — недапушчальна "перавынаходзіць" тэрмін, якім ужо карыстаюцца, калі не існуе рэальная патрэба. НН (і наогул газета) не можа з'яўляцца крыніцай тэрміналогіі — а зразумелых прычын.
Карацей, dixi et..., а вы як сабе хочаце. Yury Tarasievich 22:30, 28 Студзень 2008 (UTC)
Дык што тады рабіць з данжонам і бергфрыдам, бо я ў архітэктурнай тэрміналогіі поўны нуль і паспадзяваўся на веды сп. Ваўка? --MaximLitvin 22:46, 28 Студзень 2008 (UTC)
Мікола, я ў дадзеным выпадку згодны са сп. Тарасевічам. Тут жа няма фактычнага тэрміналагічнага пытаньня, трэба проста выбраць пераклад. Калі яго выбралі да нас - тым лепей, адным пытаньнем менш :) AntonBryl 23:04, 28 Студзень 2008 (UTC)
Вашыя думкі даволі ясныя, вы ўжо ня раз рабілі ласку выказваць. Крыху эмацыйна, аднак я зразумеў іх сэнс. Паспрабую прыцягнуць Вашу ўвагу да двух асьпектаў: 1) Тое самае за што Вы ганіце мяне, Вы ў выпадку Няміры ўважаеце за цалкам лягічнае дзеяньне, 2)Беларуская тэрміналёгія мае ня просты лінейны шлях разьвіцьця, як і мова яна магла трансфармавацца, скажу прасьцей: шмат у чым для мяне аўтарытэт Мікола Шчакаціхін, насамрэч выдатны мастацтвазнавец, 3) катэгорыя абмеркаваньня існуе не для эстэтычнай асалоды, ў прыватнасьці спадара Ваўка, а дзеля таго, каб разумныя людзі выкладвалі туды свае меркаваньні паводле зададзеных неразумнымі людзьмі пытаньнямі, і адпаведна неразумныя пагаджаліся з разумнейшымі, калі тыя маюць сур'ёзныя доказы.
Пакаюся ў сваіх грахах: сп. Юрый, з тымі рэчамі на якія Вы спасылаецеся не знаёмы і буду ўдзячны. калі дасьцё спасылку ці больш дакладныя рэквізыты, каб у далейшым мець магчымасьць больш кампэтэнтна весьці дыскусію з Вамі.
Да спадара Максіма, ў калі не давяраеце маім азначэньням аглядзіце тую літаратуру, што я прапанаваў. Ці лепей я Вам параджу Кушнярэвіча артыкулы, ў прыватнасьці ў Бел гіст часопісе, ён гэтым зараз займаецца.
Цяпер яшчэ два пытаньні да сп. Юрыя: тэрмін Бэргфрыд выключна нямецкага паходжаньня, як слова так і сама зьява. Як больш правільна тэрміналягічна мушу я рабіць: перапісваць некалькі сказаў, якія на гэты конт напісалі Макараў ці кушнярэвіч, ці адчыніць пару ням. кніг і напісаць разгорнутае тлумачэньне з адпаведным навуковым апаратам. І другое пытаньне просьба: у Вашай асобе я бачу найлепшага крытыка для сваіх "мысьлярскіх канструкцый", калі маеце час зьвярніцеся да артыкула Замак і выкажаце сваё меркаваньне наконт суадносінаў творчасьці і навуковасьці ў артыкуле. Мне гэта будзе карысна.
P.S. Просьба, ня бачыць у вышэй напісаным іроніі, але уважаць за спробу весьці канструктыўную дыскусію, і пры мажлівасьці падтрымаць яе ў такім рэчышчы. --Wouk 23:09, 28 Студзень 2008 (UTC)
Антон праблема нашай з Вамі дыскусіі была ўтым, што мы ня ведалі той крыніцы, якую нам падказаў, сп. Юрый, і нас можна было абвінаваціць ў адсутнасьці ведаў, аднак не ў захапленьні творчасьцю ў пытаньні тэрміналёгіі. Зрэшты наша старонка абмеркаваньне для таго і прызначана, каб абменьвацца ведамі, якія маем, да чаго я і заклікаю як магу спадара Юрыя. --Wouk 23:12, 28 Студзень 2008 (UTC)
То пераходзім на "палымяную"? AntonBryl 23:15, 28 Студзень 2008 (UTC)
Пра Няміру, калі ласка пацярпіце, я ж не з дуба вецце назбіраў -- калісьці нешта адмысловае пра яго чытаў, дык у моск адклалася, але не ўсё :) Во сябра даў манаграфію на Няміравічах і некаторых інш. родах, як раз зараз загружаю амаль 140 Mb, дык пачытаўшы ўсё папраўлю, калі што не так -- супраць гістарыяграфічнай традыцыі не пайду ж ніяк. --MaximLitvin 23:22, 28 Студзень 2008 (UTC)