Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч МІЦКЕВІЧ''' (нар. {{ДН|31|1|1926}}, Мінск) — беларускі навукове...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:

Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды" (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: "Рагатка" (1934), "Дронік" (1935-1936), "Не тужы" (1939), "Сыну" (1942), "Міхасю" (1943), "…Адстану я, і час разлукі" (1946).

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў жанаты з Наталляй Іванаўнай Міцкевіч (у дзявоцтве – Фёдарава; 1924–2012), дачкою [[Янка Маўр|Янкі Маўра]].

{{DEFAULTSORT:Міцкевіч Міхась Канстанцінавіч}}
{{DEFAULTSORT:Міцкевіч Міхась Канстанцінавіч}}

Версія ад 10:19, 17 ліпеня 2012

Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч МІЦКЕВІЧ (нар. 31 студзеня 1926, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе. Малодшы сын Якуба Коласа.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ №49 г. Мінска (I-VII класы вучыўся ў СШ №14 Мінска), у 1943 – дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 пераехаў у Мінск. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949, цяпер – БНТУ) па спецыяльнасці тэхналогія машынабудавання. З 1949 працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук РБ, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949-61), галоўнага інжынера лабараторыі (1961-68), загадчыка лабараторыі (1969-93). З 1993 – галоўны навуковы супрацоўнік.

Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў. За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).

Мае званне "майстар спорту", браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе. Захапленні – паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.

Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды" (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: "Рагатка" (1934), "Дронік" (1935-1936), "Не тужы" (1939), "Сыну" (1942), "Міхасю" (1943), "…Адстану я, і час разлукі" (1946).

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў жанаты з Наталляй Іванаўнай Міцкевіч (у дзявоцтве – Фёдарава; 1924–2012), дачкою Янкі Маўра.