Pecunia non olet: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aced (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: uk:Pecunia non olet
Радок 24: Радок 24:
[[ru:Pecunia non olet]]
[[ru:Pecunia non olet]]
[[tr:Pecunia non olet]]
[[tr:Pecunia non olet]]
[[uk:Pecunia non olet]]

Версія ад 21:49, 17 ліпеня 2012

Вялікая Клаака ў Рыме

Pecunia non olet  (таксама лац.: Aes non olet — «грошы не пахнуць») — крылаты лацінскі выраз.

Словы, якія прыпісваюцца імператару Веспасіяну, нібы вымаўленыя ім пасля атрымання грошай ад падатаку на грамадскія прыбіральні Рыма і звернутыя да яго сына Ціта, які выказаў незадавальненне з нагоды гэтага.

У творы Гая Светонія Транквіла «Жыццё дванаццаці Цэзараў», адкуль бярэ пачатак выраз, не прыводзяцца пэўныя словы, вымаўленыя Веспасіянам (у выглядзе простай мовы). Сітуацыя там апісваецца так:

Ціт папракаў бацьку, што і прыбіральні ён абклаў падаткам; той узяў манету з першага прыбытку, паднёс да яго носа і спытаў, ці смярдзіць яна. «Не», — адказаў Ціт. «Хоць гэта грошы з мачы», — сказаў Веспасіян.

— Светоній. Жыццё дванаццаці Цэзараў. Веспасіян. 23.3.

Выраз «Грошы не пахнуць», заснаваны на гэтым эпізодзе, стаў прымаўкай, якая ўказвае на не вельмі чыстую крыніцу прыбытакаў.