Эмэ Жуль Далу: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: cs:Aimé-Jules Dalou |
др r2.7.2+) (робат змяніў: fr:Jules Dalou |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
[[el:Ζυλ Νταλού]] |
[[el:Ζυλ Νταλού]] |
||
[[en:Jules Dalou]] |
[[en:Jules Dalou]] |
||
[[fr: |
[[fr:Jules Dalou]] |
||
[[hu:Aimé-Jules Dalou]] |
[[hu:Aimé-Jules Dalou]] |
||
[[pl:Jules Dalou]] |
[[pl:Jules Dalou]] |
Версія ад 22:03, 17 ліпеня 2012
Эмэ Жуль Далу[1] (фр. Aimé-Jules Dalou; 31 снежня 1838, Парыж - 15 красавіка 1902, Парыж) — французскі скульптар, прадстаўнік натуралістычнай школы.
Жыццё і творчасць
Ва ўзросце 11 гадоў Далу паступіў у школу малявання, дзе вучыўся ў класе скульптара Жана-Баптыста Карпо, які выкладаў яму маляванне і пластыку на антычных узорах. Як лепшаму вучню, Далу дазвалялася працаваць у майстэрні Карпо. У 1856 году Далу перайшоў у мастацкае атэлье Францыска Жазефа Дзюрэ, але заставаўся там нядоўга. Пазней малады скульптар некаторы час працаваў у якасці аўтара мадэляў для ювеліраў і майстроў па бронзе.
У 1862 годзе ён дэбютаваў на выставе ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, прадставіўшы там сваю гіпсавую статую. У 1870 годзе ён стварыў статую "вышывальшчыца", за якую атрымаў прэмію на Парыжскім салоне. Падчас Франка-прускай вайны скульптар служыў у Нацыянальнай гвардыі; абвінавачаны ва ўдзеле ў Парыжскай камуне, Далу быў вымушаны эміграваць у Англію, дзе яго працы карысталіся вялікім поспехам.
Пасля вяртання ў 1879 годзе ў Францыю ён выставіў свае творы ў салоне 1883 года і атрымаў за два выстаўленыя барэльефы 2 ганаровыя медалі (адзін з барэльефаў Далу рабіў па замове Нацыянальнага сходу Францыі).
Галерэя
-
Памяці Эжэна Делакруа
-
Памяти Эжэна Делакруа (дэталь)
-
Трыўмф Рэспублікі (1889)
-
Трыўмф Сілена, Люксембургскі сад, Парыж
-
Агюст Радэн. Бюст скульптара Жуля Далу (1883) Музей мастацтваў і прамысловасці, Рубэ
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Эмэ Жуль Далу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.20.