Ліберыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: ts:Layiberiya
др r2.7.2) (робат дадаў: nds-nl:Liberië
Радок 171: Радок 171:
[[nah:Liberia]]
[[nah:Liberia]]
[[nds:Liberia]]
[[nds:Liberia]]
[[nds-nl:Liberië]]
[[new:लाइबेरिया]]
[[new:लाइबेरिया]]
[[nl:Liberia]]
[[nl:Liberia]]

Версія ад 18:35, 22 ліпеня 2012

Рэспубліка Ліберыя
Republic of Liberia
Герб Ліберыі
Сцяг Ліберыі Герб Ліберыі
Дэвіз: «The love of liberty brought us here. (Любоў да свабоды прывяла нас сюды.)»
Гімн: «All Hail, Liberia Hail»
Дата незалежнасці 26 ліпеня 1847 (ад ЗША)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Манровія
Найбуйнейшыя гарады Манровія
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Элен Джонсан-Серліф
Джозеф Бакай
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
103-я ў свеце
111 369 км²
1%
Насельніцтва
• Ацэнка (Ліпень 2008)
Шчыльнасць

3 334 587 чал. (132-я)
29 чал./км²
ВУП
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$1,6 млрд.   (170-ы)
$500  (178-ы)
ІРЧП (2007) 0.442 (нізкі) (169-ы)
Валюта Ліберыйскі долар (LRD)
Інтэрнэт-дамены .lr
Код ISO (Alpha-2) LR
Код ISO (Alpha-3) LBR
Код МАК LBR
Тэлефонны код +231
Часавыя паясы +0

Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Сталіца — горад Манровія.

Гісторыя

Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узнікла ў выніку дамовы паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай ў 1821 годзе. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 года была прынятая канстытуцыя, якая паццвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна.

У 1980 годзе Самуэль Доэ здзейсьніў вайсковы пераварот, забіў існуючага прэзідэнта і зверг урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 годзе пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Дое, а таксама вывад вайскоўцаў з улады. У 1997 годзе Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ, быў выбраны прэзідэнтам Ліберыі. 23 лістапада 2005 года на пасаду прэзідэнта была выбрана Элен Джонсан-Серліф.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 правінцый

Геаграфія

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы у некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд змяняецца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор'е, а потым у невысокія горы ў паўночна заходняй частцы краіны.

Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэвэ (1380 м). Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, сьпякотны, з мая да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпэратура +25 °C.

Эканоміка

Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцягу для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны танаж складае 99 млн т.

Дэмаграфія

Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5 %), якіх называюць амерыканаліберыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95 % насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму.