Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ 9 categories using HotCat
Радок 17: Радок 17:
{{DEFAULTSORT:Кірэеў}}
{{DEFAULTSORT:Кірэеў}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1942 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 6 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне]]

Версія ад 23:37, 22 ліпеня 2012

Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў (нар. 6 студзеня 1942 г., вёска Сушчаўская Слабодка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак і педагог.

Біяграфія і творчасць

У 1962 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1965 г. Член БСМ з 1970 г. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажаў. Галоўнае ў творчасці – паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця. Рэальнай паэтыкай народных вобразаў вылучаецца работа “Кветкі маёй Радзімы”. Рамантыкай дыхае палатно “У купальскую ноч”. Мастак фарбамі здолеў перадаць цеплыню чалавечых адносін.

Чавуская прырода для мастака – музыка душы, крыніца натхнення. Сярод твораў: “Зімовы пейзаж”, “Сям’я”, “Дзяўчына з Чавусаў”, “Чыстае азярцо”, “Чавускае лета”, серыя “Туманы”, “Ядвіга”, “Гронка вінаграду”, “У гарах Сванеціі”, “Дзяўчына з птушкамі” i інш.

З 1988 г. выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык кафедры «Рысунак, жывапіс і скульптура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Літаратура

  • Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 289–290.
  • Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. – Мінск, 1998. – С. 260.
  • Киреев Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2007. – Т. 4. – С. 44.