Прарок: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: uk:Пророк
Радок 82: Радок 82:
[[tl:Propeta]]
[[tl:Propeta]]
[[tr:Peygamber]]
[[tr:Peygamber]]
[[uk:Пророк]]
[[ur:پیغمبر]]
[[ur:پیغمبر]]
[[uz:Paygʻambar]]
[[uz:Paygʻambar]]

Версія ад 15:23, 25 ліпеня 2012

Біблейскія прарокі, Нюрнбергская хроніка 15 стагоддзя

Праро́к (бібл. грэч. προφήτης) — чалавек, які абвяшчае, паведамляе людзям словы Бога.

Прарок адчувае ўнутры сябе голас, які заклікае яго да дзейнасці. Біблейскія прарокі бачылі развіццё чалавецтва на многія тысячы гадоў наперад і казалі ад імя Бога пра Бога.

Пад словам «прарок» разумеюць, па-першае, чалавека, які прадказвае будучыню, па-другое чалавека, які перадае слова настаўлення, навучання і суцяшэння праз натхненне Духам Святым.

Прарокі, праца і словы якіх вядомы з Пісання, — гэта Енох, Ной, Аўраам, Майсей, Аарон, Марыям, Дэбора, Самуіл, Давід, Саламон, Данііл, Ілья, вялікія і малыя прарокі (Езекііль, Ісая, Ерамія, Міхей і інш.) — аўтары прароцкіх кніг і інш. Свяшчэннае Пісанне сведчыць аб тым, што праз прарокаў гаварыў Святы Дух, і кнігі, напісаныя імі, створаны праз натхненне Духа Божага, «бо ніколі прароцтва не было агалошана з волі людской, а паведамлялі яго святыя Божыя мужы, натхнёныя Духам Святым».

" «Прарок бачыць тое, чаго іншыя не заўважаюць. Прарок прадказвае будучыню. Але найперш прарок размаўляе з Богам і апавяшчае яго сапраўдным перад тварам народа». "

Ілжэпрарок

У Святым Пісанні згадваецца і пра ілжэпрарокаў, якія, не быўшы пакліканымі і пасланымі Богам, праракаюць свае ўласные выдумкі на шкоду блізкім, зводзячы іх з праведнага шляху. Такія прарокі апісаны ў Старым і Новым запаветы.

Гл. таксама