Напалеон Феліксавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18: Радок 18:
| род =[[Род Яленскіх|Яленскія]]
| род =[[Род Яленскіх|Яленскія]]
| бацька =[[Фелікс Янавіч Яленскі]], [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] (1805–1808, 1812–1814)
| бацька =[[Фелікс Янавіч Яленскі]], [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] (1805–1808, 1812–1814)
| маці = Каміла Янаўны-Хрызастомаўна [[Род Рдултоўскіх|Рдултоўская]]
| маці = Каміла Янаўна-Хрызастомаўна [[Род Рдултоўскіх|Рдултоўская]]
| муж =
| муж =
| жонка = бязжэнны
| жонка = бязжэнны

Версія ад 23:37, 26 ліпеня 2012

Напалеон Феліксавіч Яленскі
герб «Корчак»
герб «Корчак»
Нараджэнне 1810
вёска Лучыцы, Мазырскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Смерць 1883
горад Цепліцы, Чэхія, Аўстра-Венгрыя.
Месца пахавання
Род Яленскія
Бацька Фелікс Янавіч Яленскі, мазырскі павятовы маршалак (1805–1808, 1812–1814)
Маці Каміла Янаўна-Хрызастомаўна Рдултоўская
Жонка бязжэнны
Дзеці няма
Веравызнанне каталік
Адукацыя
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Напалеон Феліксавіч Яленскі (польск.: Napoleon Jeleński, руск.: Наполеон Феликсович Еленский), 1810, вёска Лучыцы, Мазырскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, — 11 мая 1883, Цепліцы, Чэхія, Аўстра-Венгрыя, — грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Паходжанне

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Яленскіх гербу «Корчак», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў Навагрудскім ваяводстве і Мазырскім павеце ВКЛ, дзе і займалі высокія земскія пасады.

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лучыцы Мазырскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і Фелікса Янавіча Яленскага (нар.1775) і яго жонкі Камілы Янаўны-Хрызастомаўны Рдултоўскай. Яго поўнае імя, дадзенае пры хросце, Напалеон-Міхал-Ян Феліксавіч Яленскі. Бацька Фелікс быў сынам навагрудскага кашталяніца і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802) Яна Рафалавіча Яленскага (1756–1810) і яго жонкі Юсціны Абуховіч, служыў мазырскім павятовым харунжым (1797–1802), старшынём ІІ дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802–1805) і мазырскім павятовым маршалкам (1805—1808, 1812—1814). Маці Каміла была дачкой навагрудскага падваяводы і навагрудскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны Ржавускай (дачкі графа Станіслава-Фердынанда Ржавускага і князёўны Кацярыны Радзівіл).

Адукацыя

Скончыў гімназію ў Вільні і Віленскі ўніверсітэт у 1829.

Грамадская дзейнасць

У 1831 стаў членам таемнага таварыства – Віленскага камітэта. У сярэдзіне 1830-х уступіў у таемную арганізацыю, якая адразу падпала пад уплыў эмісараў арыстакратычнай партыі ліцвінска-польскай эміграцыі ў Парыжы на чале з князем Адамам-Ежы Чартарыйскім, а ў 1836 падалася пад кіраўніцтва Шымана Канарскага. Яленскі быў арыштаваны расійскімі ўладамі ў 1838 і асуджаны ў Вільні па справе Шымана Канарскага (за ўдзел у таемным таварыстве і антыўрадавай дзейнасці). Вырокам суда, у ліку іншых, быў прымусова адпраўлены служыць у расійскае войска як просты жаўнер на КаўказЧачню). За ўдзел у сутычках і штурме расійскімі войскамі чачэнскага аула Ахульго атрымаў афіцэрскі чын з правам пражывання ў Пензенскай губерні Расійскай імперыі. Паводле слоў Станіслава Шумскага, Напалеон Яленскі вызначаўся прыкрым характарам, не меў даверу да суссыльных, падазраваў іх у даносах уладам.

Пасля вяртання ў 1844 у родны маёнтак Лучыцы ў Мазырскім павеце, займаўся гаспадаркай і нідзе не служыў. У 1836 паводле рэвізіі яго маёнтак Лучыцы налічваў 450 мужскіх і 490 жаночых душ. Арганізаваў у сваіх маёнтках школу для сялянскіх дзяцей, якіх і сам там вучыў. У 1844 мінскі губернскі маршалак (1823—1847) Ляон Францавіч Оштарп (1785—1851) прасіў у мінскага губернатара (1844—1850) Аляксея Васільевіча Сямёнава (1799—1864) пашпарт для праезда Напаляона Феліксавіча Яленскага ў Вількамірскі павет Ковенскай губерні да сваякоў Яленскіх.

14 студзеня 1857 мазырскі земскі спраўнік прасіў Напалеона Яленскага прыбыць у маёнтак Капцэвічы Мазырскага павета ў сувязі з хваляваннямі і непавінавацтвам сялян.

Напалеон Феліксавіч Яленскі (злева) і Геранім Феліксавіч Кеневіч (1834—1864), маянткоўцы Мазырскага павета

20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара Аляксандра ІІ на імя Віленскага генерал-губернатара (1855–1863) генерал-лейтэнанта Уладзіміра Іванавіча Назімава і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці губернскіх камітэтаў па сялянскай справе (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў мінскі губернскі маршалак (1853—1859) Людвік Антонавіч Слатвінскі, а намеснікам — Атон Ігнатавіч Горват, былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Напалеон Феліксавіч Яленскі ўвайшоў членам ад Мазырскага павета (разам з Антонам Паўлавічам Яленскім (1818—1874), Артурам Даніэлевічам Горватам (1838—1903) і Геранімам Геранімавічам Кеневічам (1831—1911)) у склад створанага 30 жніўня 1858 Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.

У пачатку 1860-х напярэдадні паўстання 1863–1864 гадоў далучыўся да таемнай арганізацыі — групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях і стаў адным з яе кіраўнікоў, побач з Якубам Гейштарам (1827—1897), Аляксандрам Уладзіслававічам Аскеркам (1830—1911), Антонам Паўлавічам Яленскім (1818—1874), які быў стрыечным братам Напалеона Яленскага, Віктарам Старжынскім (1826–1882), Ігнатам Юзафавічам-Мікалаевічам Лапацінскім (1822—1882), Францам Дамінікавічам Далеўскім (1825—1904), графам Станіславам Міхалавічам Зіберг-Плятарам (нар. 1823).

17 лістапада 1862 у Мінску губернскі дваранскі сход на чале з мінскім губернскім маршалкам (1847—1853) Аляксандрам Дамінікавічам Лапам меў намер прадставіць на імя расійскага імператара Аляксандра ІІ афіцыйны адрас (зварот), у якім мовілася б аб неабходнасці злучыць Мінскую губерню з польскімі губернямі. Планавалася прадставіць такія ж адрасы ад усіх губернскіх дваранскіх суполак краіны. Віленскі генерал-губернатар (1855–1863) Уладзімір Іванавіч Назімаў забараніў паданне адрасу, але мінскія дваране ўнеслі яго тэкст у пратакол пасяджэння губернскага дваранскага сходу, які падпісалі 255 чалавек — першым падпісаўся мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства Аляксандр Лапа; а таксама падпісалі слуцкі павятовы маршалак Тадэуш Антонавіч Вайніловіч (1804–1878), дзяцька вядомага Эдварда Вайніловіча, віцэ-старшыні Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, і інш. Напаляон Яленскі таксама выказваўся за паданне дваранамі Мінскай губерні адрасу да імператара Аляксандра ІІ аб далучэнні Мінскай губерні да польскіх губерняў. У сувязі з гэтым у 1863 быў сасланы ў Вятку Вяцкай губерні Расійскай імперыі. Па моцы ўказу 10 снежня 1865 Напалеон Яленскі вымушаны прадаць свае маёнткі.

Вярнуўся ў 1868 са ссылкі і пасяліўся ў Варшаве. Памёр 11 мая 1883 у Цепліцах (Чэхія, Аўстра-Венгрыя). У сваім тастаменце запісаў 23 800 рэйнскіх залатых на асвету і стыпендыю для сялянскіх дзяцей свайго былога маёнтка. За сваё жыццё ніколі не жаніўся і афіцыйных нашчадкаў не пакінуў.

Літаратура

  • Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. – Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer Litewski”, 1913. – T. 1. – 422 s.
  • Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. – Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer Litewski”, 1913. – T. 2. – 384 s.
  • Ramotowska, F. Tajemnie państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863–1864: struktura organizacyjna : w 2 cz. / F. Ramotowska. – Warzsawa : DiG, 1999–2000. – Cz. 1. – 1999. – 727 s.
  • Berghauzen, J. Jeleński Napoleon Jan / J. Berghauzen // Polski Słownik Biograficzny. – Wrocław etc. : Ossolineum, 1964. – T. XI/1. Zesz. 48 : Jarosław – Jelowicki Aleksander. – S. 144.